У рамках 75-годдзя вызвалення Беларусі людзі «Залатога
ўзросту» змаглі прыняць удзел у займальнай паездцы. Экскурсія была
арганізаваная раённым Саветам ветэранаў пры падтрымцы райвыканкама.
У адзін з цёплых дзён ветэраны вайны і працы, а таксама
іншыя члены ветэранскага актыву наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску,
дзе адкрылі для сябе шмат новага і цікавага.
Разам з удзельнікамі гэтага мерапрыемства была і дырэктарка
раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, якая падчас маршруту
распавядала аб гістарычным мінулым Капыльшчыны і іншых населеных пунктах.
Як адзначыла старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра
Ганчар, усім удзельнікам паездка вельмі спадабалася і застанецца ў памяці
надоўга.
Павел Шэін