Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Семья Волковых из агрогородка Семежево на областном фестивале семейного творчества «У добрым родзе ўсе ў згодзе» награждена дипломом

18.06.2019

Сям’я Волкавых з аграгарадка Семежава па выніках VII абласнога фестывалюсямейнай творчасці  «У добрым родзе ўсе ў згодзе» ўзнагароджана Дыпломам за прапаганду і папулярызацыю традыцый сямейнай мастацкай творчасці і ўдзел у фестывалі.

■ Сям’я Волкавых — Таццяна, Раман і Святлана
Сёлетні фестываль, што  прайшоў у горадзе Маладзечне, аб’яднаў 26 сямейных калектываў з 14 рэгіёнаў вобласці. Сярод іх — як маладыя сем’і, так і цэлыя творчыя дынастыі, а таксама сямейныя аматарскія калектывы мастацкай творчасці, якія прадставілі разнастайнасць жанраў аматарскай дзейнасці і розныя віды дэкаратыўна- прыкладной творчасці. Мерапрыемства, арганізаванае Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці, прайшло ў рамках ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019», а таксама культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў.
На сямейнай выставе Волкавых прысутныя маглі пазнаёміцца з тканымі вырабамі, карцінамі з салёнага цеста, якія зрабіў сын Раман. А ўмельцы не шкадавалі часу на майстар-класы. Дарэчы, матуля Таццяна Мікалаеўна праводзіла майстар-клас па ткацтве пояса «на ніту», а сын Раман — на кроснах. А тым часам на пляцоўцы бабуля Святлана Анатольеўна частавала гасцей свята сваёй хатняй выпечкай і ліпавым чаем з мёдам.
Разнастайныя выставы, гульні і іншыя забавы не давалі сумаваць ні дарослым, ні дзецям — настрой ва ўсіх сапраўды быў святочным. Было бачна, што сем’яў, аб’яднаных агульнымі захапленнямі, у вобласці шмат.
Таццяна БОХАН
 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы