Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскія школьнікі ўзялі ўдзел у XVI абласным палявым лагеры «Юны выратавальнік» пад Плешчаніцамі

17.07.2019

У Лагойскім раёне, пад Плешчаніцамі, прайшоў XVI абласны палявы лагер «Юны ратавальнік» і злёт абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.
Палявы лагер «Юны ратавальнік» - гэта штогадовае яркае мерапрыемства, якое дорыць незабыўныя эмоцыі ўсім удзельнікам і традыцыйна накіравана на фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей і падлеткаў. Сёлета ў злёце прынялі ўдзел 23 каманды. На працягу трох дзён раьяты пераадольвалі нялёгкія спаборніцтвы, да якіх яны рыхтаваліся цэлы год. Арганізатары спаборніцтваў падрыхтавалі насычаную праграму конкурсаў, якая дазволіла рабятам праявіць усе свае здольнасці. У першы дзень удзельнікі разбілі палатачныя гарадкі ў стылі «Кірмашу бяспекі». Кожная каманда сама займалася арганізацыяй месца пражывання: хлопцы ўсталёўвалі палаткі, абсталявалі месцы для мыцця і прыёму ежы, а таксама пляцоўкі для паасобнага збору смецця.
Самым цяжкім днём для юных ратавальнікаў стаў, бадай, другі конкурсны дзень, які пачаўся з палявых вучэнняў. Рябяты праводзілі пошукава-выратавальныя работы пры падзенні верталёта і выратавальныя работы ў балоцістай мясцовасці, лясных завалах і на паверхні вады. Займаліся тушэннем пажару і пошукам пацярпелых у задымленым памяшканні, а таксама ліквідавалі хімічную аварыю і аварыю на прамысловым аб'екце. Вельмі прыемна, што ў самым цяжкім конкурсе палявога лагера, які складаецца з сямі найскладанейшых этапаў, наша каманда заняла чацвёртае месца. Увечары кожная каманда прадставіла свой «хіт бяспекі» на адну з трох тэм: «Прапаганда МНС - бяспекі прагрэс!», «Прапаганда МНС - па бяспецы лікбез!», «Прапаганда АБЖ - ахапіла свет ужо!». Членам журы трэба было ацаніць не толькі вакальнае выкананне і тэкставае ўтрыманне песні, але і арыгінальнасць пастаноўкі, артыстызм і нават харэаграфію. Выпраўку, зладжанасць дзеянняў хлапчукі і дзяўчынкі прадэманстравалі ў конкурсе «Агляд ладу і песні». І нягледзячы на тое, што дзесьці ў глыбіні душы хлопцаў перапаўняла хваляванне, выразнасць кроку і ўменне рухацца ў страі ў юных ратавальнікаў не адабраць. У праграму лагера таксама ўваходзілі конкурсы «Усталеўка намёта», «Аказанне першай дапамогі», конкурс фатаграфіі, спаборніцтвы па футболе і валейболе.
Кожны вечар узнагародай за ўпартае імкненне да перамогі былі святочная дыскатэка і песні ля вогнішча. Але самым галоўным сюрпрызам стаў святочны феерверк.
Галоўнае - не перамога ці ўдзел, а тое, што рабяты вучацца аказваць першую дапамогу. Яны адпрацоўваюць алгарытм дзеянняў у надзвычайнай сітуацыі. Злёт, які ўжо смела можна назваць святам дружбы, падарыў яго ўдзельнікам мора незабыўных станоўчых эмоцый і радасных момантаў. Каманду Капыльскага раёна ў гэтым годзе прадставілі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Капыля: Мацвей Гнецько, Ульяна Шпакевіч, Павел Саладуха, Аляксандра Мацейка, Ксенія Чыгір, Мілана Драніч, Глеб Ежгубовіч, Ангеліна Лебедзь, Яўген Сцепаненка, Кірыл Шэйпак. Хацелася б падзякаваць нашых выдатных рабят-удзельнікаў і пажадаць ім далейшых поспехаў. Да сустрэчы ў наступным годзе!
Юлія Бурак, намеснік дырэктара ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля ім.Рамашкі»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы