Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльская футбольная каманда «Будаўнік» выйшла ў паўфінал Кубка Мінскай вобласці

29.07.2019

У рамках Кубка Мінскай вобласці Капыльская футбольная каманда «Будаўнік» выйшла ў паўфінал дзякуючы выдатнай гульні, адолеўшы дамы сапернікаў ДЮСШ-4 з Маладзечанскага раёна.
Матч адбыўся ў мінулую сераду на полі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Трэба адзначыць, што гульня атрымалася насычанай і ўвесь час трымала ў напрузе: гаспадары спрабавалі ўсімі сіламі прабіць абарону гасцей, што ім і атрымалася — выніковы лік 6:1. У капылян самымі выніковымі гульцамі сталі Яўген Панькоў, які забіў тры мячы ў браму суперніка, Вадзім Антанюк, Юрый Бародка і Арцём Рахімаў.
Адзначым, што ў рамках Кубка вобласці раней каманды ўжо сустракаліся. Тады нашы футбалісты на выездзе таксама ўзялі верх над маладзечанскімі гульцамі. Лік быў з такім жа адрывам - 5: 0. Наступная гульня ў рамках Кубка адбудзецца 31 ліпеня, у сераду, на полі Капыльскага ФАЦа з камандай «Колас» з Чэрвеньскага раёна.
Нельга не адзначыць і чэмпіянат Мінскай вобласці, дзе капыляне таксама адрозніваюцца добрымі паказчыкамі. У групе Б «Будаўнік» займае лідарства, а ў агульнай турнірнай табліцы трымае ўпэўненае другое месца. Раней капыляне здолелі здабыць дзве перамогі, згуляўшы з камандамі са Старых Дарог (4:2) і Клецка (2:0). Наступны матч адбудзецца на выездзе 28 ліпеня, дзе наш «Будаўнік» сустрэнецца з камандай «Энергія» з Пухавіцкага раёна. Пажадаем Капыльскай камандзе толькі перамогі!
Павел Шэін

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы