Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат па Каменскай выбарчай акрузе № 2 Віталь Платун: не чакаць, а працаваць

06.08.2019


Маладому кіраўніку ААТ «Праснакі» Віталю Платуну давер быць дэпутатам Капыльскага раённага Савета дэпутатаў па Каменскай выбарчай акрузе № 2 аказаны ўпершыню.
Быць побач з людзьмі, ведаць іх праблемы, па-першае, дазваляе дырэктарская пасада ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве, а па-другое, тое, што са сваёй шматдзетнай сям’ёй ён пражывае ў гэтых мясцінах.
— Падзяліць абавязкі кіраўніка арганізацыі і дэпутата райсавета складана. Кіраўніку, праўда, значна прасцей вырашаць многія праблемы людзей, асабліва, калі ты чалавек адказны і нераўнадушны да таго, што хвалюе выбаршчыкаў, — расказвае пра народнага абранніка старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Выбаршчыкі Каменскай выбарчай акругі аказалі давер дырэктару сельгаспрадпрыемства і выбралі яго дэпутатам райсавета. Думаю, не пашкадавалі. Ён у адказ стараецца, чым можа, дапамагчы людзям.
Як вядома, адна з найбольш эфектыўных форм дзейнасці дэпутацкага корпуса — работа ў выбарчай акрузе, якая ўключае разгляд зваротаў грамадзян, асабісты прыём, правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі. Гэты напрамак дэпутацкай дзейнасці, па перакананні Віталя Віктаравіча, найбольш складаны, патрабуе прыцягнення да вырашэння разглядаемых пытанняў спецыялістаў розных галін, і ў гэтым плане ёсць поўнае ўзаемаразуменне. Работа ў акрузе — гэта частка намаганняў дэпутата як прадстаўніка народа ў мясцовым Савеце, які ажыццяўляе функцыі дзяржаўнай улады.
Прыёмы грамадзян пераважна праводзяцца на працоўным  месцы Віталя  Платуна — у адміністрацыйным будынку ААТ «Праснакі», а вось сустрэчы — часцей па месцы працы ці жыхарства насельніцтва. Спектр пытанняў — разнастайны: ад спілоўвання дрэва, захавання сметніка да больш сур’ёзных. Напрыклад, як адзначыў Віталь Віктаравіч, быў зварот жыхароў в. Грывень наконт абустройства пляжа на вадаёме ў іх населеным пункце. Па-першае, гэта месца не ўключана ў спіс месц адпачынку раёна, таму купанне ў ім забаронена. А па-другое, вадаём знаходзіцца на балансе мясцовага сельгаспрадпрыемства, з’яўляецца тэхнічным і не можа выкарыстоўвацца ў якасці месца для масавага адпачынку людзей. А вось для рыбагадоўлі — магчыма (ёсць наконт гэтага ў Віталя Віктаравіча свае ідэі).
—  Цеснае  ўзаемаразуменне і супрацоўніцтва ў нас наладжана з Грозаўскім сельвыканкамам. Мы заўсёды падтрымліваем ініцыятывы адзін аднаго, — дзеліцца народны абраннік. — Калі гаварыць пра самыя маштабныя, то летась у аграгарадку Камень да свята вёскі ў цэнтры населенага пункта добраўпарадкавалі парк адпачынку, абустроілі дзіцячую пляцоўку. Дарэчы, сёлета яна павінна з’явіцца і ў Праснаках, толькі крыху «падгонім» уборачныя работы. Сёлета ў рамках мерапрыемстваў да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па ініцыятыве работнікаў адміністрацыі ААТ «Праснакі» ў аграгарадку Камень правялі рамонт помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам: абнавілі памятную дошку, паклалі тратуарную плітку, вычысцілі прылеглую тэрыторыю ад хмызняку, устанавілі ліхтары. Словам, зрабілі ўсё, каб на памятнае месца было прыемна паглядзець. Шмат работы праводзім падчас суботнікаў на старых, закінутых сядзібах. Навесці парадак адразу нерэальна, таму расчышчаем кавалачак за кавалачкам. Галоўнае, каб зямля, на якой мы жывём, была чыстай і прыгожай, а людзі — максімальна шчаслівыя. А дзеля гэтага трэба не чакаць, а працаваць.
Сяргей КОЗЕЛ

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы