Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У будынку капыльскага Дома быту адкрылася кафэ, у якім гатуюць смажанае марозіва

14.08.2019

Усе мы прывыклі, што марозіва - гэта лёд і холад, а вось смажанае марозіва - гэта нешта не зусім звычайнае і новенькае.
Такім цікавым ласункам зараз можна пачаставацца і ў нашым горадзе: тут, у будынку камбіната бытавога абслугоўвання, адкрылася кафэ, у якім гатуе такі незвычайны дэсерт індывідуальны прадпрымальнік Ірына Таткова.
■ Ірына Таткова "смажыць" марозіва
Як ні дзіўна, рэцэпт гэтага віду марожанага прыбыў да нас з краіны вечнага лета - Тайланда. І, паверце, яно здольна выклікаць гастранамічнае задавальненне і назаўжды заваяваць нават самага пераборлівага гурмана. У чым сакрэт "спакушэння", чаму ад тайскага марожанага немагчыма адарвацца?
Марозіва робіцца выключна з натуральных кампанентаў, без дадання якіх-небудзь узмацняльнікаў густу і кансервантаў. Аснова дэсерту - шклянка малака або вяршкоў і невялікая колькасць свежай садавіны.
Свежасць: у адрозненне ад звыклага нам пламбіру, тайскае марозіва падаюць "з-пад нажа". Дакладней, лапатачкі-шпатэля, якой замешваюць інгрэдыенты прама на вашых вачах. Перад падрыхтоўкай у сумесь для марожанага можна дадаваць розныя канцэнтраваныя сіропы, напрыклад, для малочных кактэйляў, для надання дэсерту ім патрэбнага густу і колеру. Колькасць ідэй і рэцэптаў не абмежавана!
■ Уладзік Бурак: марозіва - клас!
На чым жа рыхтуецца рол-марозіва? На спецыяльных апаратах ― фрай фрэзерах (ад англ. "fry" - смажыць і "freeze" - замарожваць). Гэта вялікі прамавугольны металічны апарат на колах з астуджальнай паверхняй у верхняй частцы (адной або двума), ёмістасцямі для захоўвання прадуктаў і пультам кіравання на ўнутраным боку.
- У смажанае марозіва я закахалася, можна сказаць, з першага погляду і вырашыла рыхтаваць яго сама, - распавядае Ірына Іванаўна. - Так, у крамах шмат самых розных гатункаў марожанага, але ў яго склад не заўсёды ўваходзяць натуральныя кампаненты. Тым больш густ і склад гэтай прысмакі можа выбраць сам заказчык. Акрамя таго чалавеку цікава назіраць за тым, як яно рыхтуецца. Цана па параўнанні з марозівам з крамы трохі вышэй — 4 рублі 89 капеек, але яно таго каштуе. Акрамя таго, як раяць дыетолагі, марозіва можа стаць асноўнай стравай падчас разгрузных дзён. А ў смажаным марозіве выкарыстоўваецца садавіна, у якой вітамін С захоўваецца лепш. Таксама хацелася б сказаць, што прыгатаваць марозіва я магу на любым свяце. Дзіцячы дзень нараджэння, юбілей, вяселле, карпаратыў — і дарослым, і дзецям будзе цікава назіраць за тым, як рыхтуецца дэсерт і, вядома ж, атрымаць асалоду ад яго чароўнага густу. Буду рада запрашэнням на святы!
■ Маленькая Аня пачаставалася дэсертам
Ці так смачна смажанае марозіва, як кажуць? Спытаем у тых, каму давялося яго паспрабаваць у дзень адкрыцця.
- Вельмі! - эмацыйна дзеліцца Уладзік Бурак. - Мы бачылі па тэлевізары, як яго гатуюць, а тут давялося паспрабаваць самому. Выдатна!
З ім згодныя і іншыя хлапчукі - Назар Лятчэня, Паша Дамарад, Яраслаў і Раман Мацко, а таксама маленькая Анечка.
 
Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы