Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Аб арганізацыі прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні–лістападзе 2019 года

16.08.2019



Выпіска з рашэння Капыльскага райвыканкама № 844 ад 6 жніўня 2019 г.
Аб арганізацыі прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні – лістападзе 2019 года.
На падставе пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 274 ад 22 ліпеня 2019 г. "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве" Капыльскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
1. Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Капыльскага раёна Мінскай вобласці правесці ў жніўні-лістападзе 2019 г.
2. Для правядзення прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і прыняцця рашэнняў у адпаведнасці з артыкулам 35 Закона № 1914-ХІІ ад 5 лістапада 1992 года Рэспублікі Беларусь "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе стварыць Капыльскую раённую прызыўную камісію і зацвердзіць яе ў наступным складзе:
Бурак Леанід Міхайлавіч - намеснік старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта (старшыня Капыльскай раённай прызыўной камісіі).
Маргалік Сяргей Леанідавіч - начальнік адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў.
Кажура Віталь Аляксандравіч - намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама.
Пацейковіч Сяргей Уладзіміравіч - галоўны ўрач установы аховы здароўя "Капыльская цэнтральная раённая бальніца".
Шынгірэй Таццяна Аляксандраўна - урач, кіруючы працай лекараў ― спецыялістаў па медыцынскім аглядзе грамадзян, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, урач установы аховы здароўя "Капыльская цэнтральная раённая бальніца".
Для афармлення рашэнняў Капыльскай раённай прызыўной камісіі прызначыць сакратаром камісіі Яцушкевіч Тамару Міхайлаўну, медыцынскую сястру ўстановы аховы здароўя "Капыльская цэнтральная раённая бальніца".
Грамадзянам мужчынскага полу, якім споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзянам старэйшых прызыўных узростаў, якія пражываюць па месцы пастаяннага жыхарства (рэгістрацыі) на тэрыторыі Капыльскага раёна, страціўшым права на адтэрміноўку, з'явіцца ў адасобленую групу Капыльскага раёна Мінскай вобласці (г. Капыль, вуліца Максіма Горкага, д. 54) у тэрмін і з дакументамі, названымі ў позве.
Грамадзянам, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2019 года і не атрымалі персанальную позву аб яўцы на мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна асабіста прыбыць у адасобленую групу Капыльскага раёна па адрасе: горад Капыль, вуліца Максіма Горкага, д.54, у перыяд з 1 верасня па 15 лістапада 2019 г., маючы з сабой дакумент, які сведчыць асобу.
Усім грамадзянам Рэспублікі Беларусь прызыўнога ўзросту, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, часова прыбылі на тэрыторыю Капыльскага раёна, неадкладна вярнуцца да месца пастаяннага жыхарства (рэгістрацыі) і з'явіцца ў ваенныя камісарыяты раёнаў (гарадоў) (адасобленыя падраздзяленні), у якіх яны знаходзяцца на воінскім уліку, для праходжання мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.
Грамадзян, якія не з'явіліся без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, якія ўхіляюцца ад выканання воінскага абавязку, прыцягваць да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў усіх формаў уласнасці і ўласнікаў жылых дамоў за неапавешчэнне прызыўнікоў аб выкліку альбо перашкаджэнне іх яўцы ў ваенны камісарыят (адасобленую групу) прыцягваць да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
 
Старшыня С. М. Пілішчык
Кіраўнік справамі А. С. Міхайлоўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы