Мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца аказанне дапамогі дзецям з сямей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у падрыхтоўцы да новага навучальнага года, забеспячэнне кантролю за арганізацыяй дасугавай занятасціп адлеткаў, з якімі інспекцыя па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС, установы адукацыі праводзяць iндывiдуальную прафiлактычную работу.
Па словах намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Валянціны Баложынскай, акцыя будзе праходзіць у два этапы. На першым этапе міжведамасныя групы наведваюць праблемныя сем'і і правяраюць, ці памятаюць бацькі, што дзяцей пара збіраць у школу. Для гэтага праводзіцца маніторынг жыллёва-бытавых умоў сямей, непаўналетнія у якіхз находзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама з якімі ІСН праводзіць індывідуальную прафілактычную працу. Асаблівая ўвага тут будзе надавацца пытанням падрыхтоўкі дзяцей да школы, наяўнасці канцылярскіх прыладаў, школьнага, спартыўнага адзення, абутку, бялізны, таксама стварэнню ў доме неабходных умоў для падрыхтоўкі ўрокаў, сну і адпачынку. Суб'ектамі прафілактыкі будуць арганізаваны пункты прыёму па зборы адзення, абутку і школьныя рэчы, якія размесцяцца ва ўпраўленні па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у краме «Дзіцячы свет», у аддзеле ЗАГС і ў кабінеце № 40 Капыльскага райвыканкама (камісія па справах непаўнагадовых). Аналагічныя пункты будуць дзейнічаць у адміністрацыйных будынках сельскіх выканаўчых камітэтаў і ва ўстановах адукацыі раёна. Таксама Капыльскім райпо сумесна з Капыльскім РК ГА «БРСМ» праводзіцца штогадовая дабрачынная акцыя «Дапамажы сабраць партфель у школу» для аказання дапамогі сем'ям, дзеці з якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім бацькам, якія выхоўваюць двух і больш школьнікаў.
На другім этапе акцыі пройдзе выяўленне непаўналетніх, якія не вучацца і не працуюць. Будзе аказана дапамога ў вызначэнні іх ва ўстановы адукацыі або ў працаўладкаванні. Будуць арганізаваны рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні безнаглядных дзяцей і тых, хто не прыступіў да вучэбных заняткаў, а таксама маніторынгі дасугавай занятасці дзяцей і падлеткаў, якія стаяць на розных відах уліку.
Вынікі акцыі будуць падведзены на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама ў кастрычніку бягучага года. Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе неабыякавыя: прадпрыемствы, прафсаюзныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, валанцёры і спагадлівыя грамадзяне, якія дапамогуць дзецям са шматдзетных сем'яў або сем'ям, якія мелі фінансавыя цяжкасці, стаць трохі больш шчаслівым. Хай 2019/2020 навучальны год прынясе радасць, дзіўныя адкрыцці і новыя веды ўсім навучэнцам.
Таццяна БОХАН