Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у мінулы чацьвер у Капыльскім раёне

22.08.2019

Падчас яго былі абмеркаваны важныя тэмы

Падчас яго былі абмеркаваны важныя тэмы: гаварылі пра абарону мацярынства і дзяцінства і прафілактыку наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь. У працоўныя калектывы выехалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы, у якія ўваходзяць прадстаўнікі райвыканкама.
Так, у Капыльскую ЖКГ наведалася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам.
Намеснік дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» па ідэалагічнай рабоце Ірына Міхайлоўская пазнаёміла прысутных з інфармацыяй па абазначанай тэме. Выказаў сваё меркаванне і старшыня райвыканкама: «Я крыху больш за два тыдні ў раёне, і ўжо не адзін раз падпісваў дакументы на наданне сям’і статусу мнагадзетнай і вы-дзяленне мацярынскага капіталу. І гэта цудоўна. Як бы там ні было, 10 тысяч долараў — гэта неблагая сума. А праз 18 гадоў яна будзе значна большай. І гэтыя грошы ўжо можна будзе выкарыстаць, напрыклад, на першы ўзнос у жыллёвы-будаўнічы кааператыў. Не сакрэт, што сёння вырашэнне жыллёвай праблемы — гэта пяцьдзясят працэнтаў сямейнага шчасця. Дзяржава падтрымлівае мнагадзетныя сем’і і ў іншым напрамку: можна ўзгадаць і тое, што маці мае права на дадатковы выхадны, які аплачваецца. Праграма будаўніцтва жылля таксама прадугледжвае льготы: зніжэнне працэнтнай стаўкі і суму крэдыту на пэўныя працэнты. А для тых сем’яў, дзе пяць і болей дзяцей, дзяржава поўнасцю бярэ на сябе абавязкі па кампенсацыі крэдыту».
Члены працоўнага калектыву КУП «Капыльская ЖКГ»
У ходзе гутаркі таксама былі абмеркаваны пытанні, якія хвалююць работнікаў Капыльскай ЖКГ. Старшыні райвыканкама расказалі пра праблемы, якія ўзнікаюць з утрыманнем камерцыйнага жылля, правядзеннем работ, для якіх неабходна выкарыстоўваць спецыяльную тэхніку (напрыклад, грэйдар, які ў ЖКГ толькі адзін), і інш.
Сустракаліся з насельніцтвам і члены іншых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Напрыклад, з калектывам Капыльскага РКБА сустракалася намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосік, а вось дырэктара Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Аксану Кніжнікаву сустракалі ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі.
Маргарыта САКОВІЧ
З працоўным калектывам ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» сустрэліся члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк.
У прэзідыуме — Уладзімір Рудакоўскі, Ірына Юха, Ірына Кісляк, Мікалай Карацько
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама – начальнік аддзела занятасці Ірына Юха, намеснік начальніка Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі і дырэктар прадпрыемства Мікалай Карацько.
У сваіх выступленнях дакладчыкі надалі пільную ўвагу пытанням сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, сістэме дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, адраснай сацыяльнай дапамозе, дынаміцы дэмаграфічных працэсаў у раёне. I ўсе прытрымліваліся адзінага меркавання: у нашай дзяржаве шмат чаго робіцца для абароны мацярынства і дзяцінства. Таму ў адпаведнасці з даручэннямі Кіраўніка дзяржавы ў бліжэйшыя гады неабходна распрацаваць і рэалізаваць дзейсныя меры, накіраваныя на павелічэнне нараджальнасці ў Беларусі. Пры гэтым важна надаць увагу фарміраванню ў грамадстве пазітыўнага і паважлівага стаўлення да мацярынства і сямейных каштоўнасцей.
Падчас сустрэчы
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі і ключавыя моманты прафілактыкі наркаманіі ў рэспубліцы, у тым ліку і на Капыльшчыне. На заканчэнне Ірына Кісляк дадала, што наркаманія — гэта агульная бяда і абыякавасці грама-дзян тут проста не павінна быць. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам перамагчы гэтую небяспечную хваробу і засцерагчы сваіх родных і блізкіх ад зносін з наркаманамі.
Акрамя асноўных тэм дня інфармавання, цікавасць у працоўным калектыве выклікалі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, ход уборачнай кампаніі, навядзенне парадку на зямлі, перапіс насельніцтва і аператыўная абстаноўка на Капыльшчыне. Не пакінулі без увагі i правядзенне святочных мерапрыемстваў — Дзень горада і «Дажынкi-2019». У завяршэнне члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на пытанні, якія хвалююць працаўнікоў прадпрыемства.
Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы