Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кaпыляне у летнім біятлоне

23.08.2019

У Кубку Мінскай вобласці па летнім біятлоне, які прайшоў у г. п. Плешчаніцы, прынялі ўдзел і кaпыляне.



У Кубку Мінскай вобласці па летнім біятлоне, які прайшоў у г. п. Плешчаніцы, прынялі ўдзел і кaпыляне.
Спаборнічалі юнакі і дзяўчаты ў чатырох узроставых групах: 2001-2002 г.н., 2003-2004 г.н., 2005-2006 г.н., 2007-2008 г.н. З улікам узроставых асаблівасцей моладзь пераадольвала розныя дыстанцыі, у тым ліку неабходна было прайсці агнявы рубеж.
Дык вось наша зборная паказала нядрэнныя вынікі, паказаўшы сваю спартыўную падрыхтоўку. Варта адзначыць лепшых. Так, Ірына Фядотава, Кірыл Зяньковіч і Мікіта Адарыч ў сваіх узроставых групах сталі пераможцамі. Другія месцы заваявалі Алена Петрыкаў, Кандыбовіч Кірыл і Кацярына Анішчанка. Браты Мацуль - Аляксандр і Павел - падзялілі трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна. Нядрэнныя вынікі паказала і самая малодшая ўдзельніца спаборніцтваў Васіліса Ластачкіна, якая ўвайшла ў чацвёрку лідэраў.

... і ў рэспубліцы
Моладзь, якая паказала лепшыя вынікі ў вобласці, атрымала права на ўдзел у адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах па біятлону - першым этапе Кубка Беларускай федэрацыі гадовага біятлону, які праводзіўся ў г. Гомелі. Зборная Мінскай вобласці выступіла наймацнейшым складам, у ліку якіх былі і капыльскія біятланісты.
Характэрна, што з васемнаццаці спартсменаў Міншчыны, шэсць з іх - ураджэнцы Капыльшчыны. Сярод іх - Кірыл Зяньковіч, Алена Петрыкаў, Кацярына Анішчанка, Мікіта Адарыч, Кірыл Кандыбовіч і Ірына Фядотава. І моладзь не падвяла! Дарэчы, Кірыл Зяньковіч, кандыдатура якога разглядаецца для ўдзелу ў маладзёжным чэмпіянаце па біятлоне ў Фінляндыі, у сваёй узроставай групе (2003-2004 г.н) у супер-спрынце ў кваліфікацыі стаў срэбным прызёрам, а ў фінале быў чацвёртым. А вось Ірына Фядотава была сёмай ў індывідуальнай гонцы.

Паводле словаў прадстаўніка каманды Мінскай вобласці, трэнера-выкладчыка па біятлоне ГУ «Капыльская СДЮШАР" Анатоля Сенюка, ўсе спаборніцтвы ребята ўпэўнена ішлі на другім месцы. Аднак з-за парушэнні правілаў спаборніцтваў удзельнікам з Барысава і навучэнца Плешчаніцкага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву каманда стала бронзавым прызёрам. У выніковым заліку перамогу атрымала Віцебская (639 ачкоў), на другім месцы - г. Мінск (527 ачкоў), на трэцім - Мінская вобласць, на рахунку якой 507 ачкоў.

Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы