Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Яны занесены ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна

26.08.2019

У Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна занесены звесткі аб людзях, якія сваёй працай і актыўнай грамадскай дзейнасцю ўнеслі значны ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё раёна. Сёлета да 43 імён жыхароў Капыльскага раёна, ужо занесеных у Кнігу працоўнай славы, дабавілася яшчэ восем.

У Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна занесены звесткі аб людзях, якія сваёй працай і актыўнай грамадскай дзейнасцю ўнеслі значны ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё раёна. Сёлета да 43 імён жыхароў Капыльскага раёна, ужо занесеных у Кнігу працоўнай славы, дабавілася яшчэ восем.
Разгледзеўшы матэрыялы, прадстаўленыя Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам, 15 жніўня 2019 года Капыльскі раённы Савет дэпутатаў прыняў рашэнне № 65 «Аб занясенні ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна».
У Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна занесены звесткі аб наступных грамадзянах, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае жыццё раёна, сваёй працай праславілі Капыльшчыну.
БЯРОЗКА Іван Васільевіч, машыніст экскаватара філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 124».
 
Яго бесперапынны працоўны стаж на прадпрыемстве складае больш за 40 гадоў. За шматгадовую добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі ўзнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», прысвоены званні «Ветэран працы КУП «Мінскаблдарбуд» (1998) і «Ганаровы дарожнік Беларусі ІІ ступені», узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2017), у 2014 годзе быў занесены на раённую Дошку гонару, мае таксама граматы і падзякі КУП «Мінскаблдарбуд» і Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.
МАКСІМЕНЯ Мікалай Іосіфавіч, маёр міліцыі ў адстаўцы, ветэран органаў унутраных спраў Капыльскага райвыканкама.

Знаходзіўся на службе ў органах унутраных спраў з верасня 1972 года па май 1996 года. За перыяд службы ўзнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» 1, 2 і 3 ступені, «За вайсковую доблесць. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна» (1970), «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» (1986), бронзавым знакам ЦК ВЛКСМ «Малады гвардзеец» (1976), нагрудным знакам «Выдатнік міліцыі» (1976), «За выдатную службу ў МУС» (1986), «Заслужаны ўчастковы інспектар міліцыі» (1990), а таксама ўзнагароджаны Падзякай МУС Рэспублікі Беларусь, Граматай і дзвюма Ганаровымі граматамі Капыльскага раённага выканаўчага камітэта. Мае іншыя ўзнагароды.
САЛАНОВІЧ Зоя Емяльянаўна, ветэран працы.

Больш за 30 гадоў працавала ў сельскагаспадарчай галіне, мела высокія паказчыкі ў працы. Узнагаро-джана медалямі ўдзельніка ВДНГ (1957), «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970), «За працоўную адзнаку» (1971), «Ветэран працы» (1996), Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1967), граматамі Мінскага абкама КПБ, Капыльскага райкама партыі і інш.
ЛАРЫНА Ніна Іванаўна, ветэран працы.

Больш за 40 гадоў працавала ў саўгасе «Доктаравічы» рабочай і аператарам машыннага даення. За шматгадовую добрасумленную працу ў сферы сельскай гаспадаркі ў галіне жывёлагадоўлі, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы ўзнагароджана бронзавым медалём ВДНГ (1980), ордэнам «Працоўнай Славы IІI ступені» (1982), знакамі «Ударнік 10 (XI) пяцігодкі», «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1977 года», «Ударнік камуністычнай працы»; прысвоены званні «Майстар жывёлагадоўлі» (1980) і «Ударнік камуністычнай працы» (1983).
КАРСЮК Уладзімір Рыгоравіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Семежава».

Больш за 30 гадоў працуе ў сельскагаспадарчай галіне, мае высокія паказчыкі ў працы. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2004), Ганаровай граматай і Падзякай Капыльскага раённага выканаўчага камітэта і інш.
БАРЦЭВІЧ Аляксандр Іванавіч, майстар лесу Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва Дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Капыльскі вопытны лясгас», ветэран лесагаспадарчай галіны.

Стаж працы ў лясной гаспадарцы 42 гады. Неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Мае нагрудны знак адрознення «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» (2012).
БЯЛЬКЕВІЧ Пётр Мікалаевіч, старшы вытворца работ КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак».

Прапрацаваў у арганізацыі больш за 38 гадоў, пабудаваў у горадзе і раёне самыя значныя будаўнічыя аб’екты. За бездакорную працу ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, УП «Мінскаблсельбуд», Капыльскага раённага выканаўчага камітэта і інш.
КУЦЦЯ Эдуард Аляксандравіч, кіраўнік малочнатаварнай фермы «Васільчыцы» адкрытага акцыянернага таварыства «Піянер-Агра».

У дадзенай гаспадарцы працуе з 1993 года. Заўсёды мае высокія вытворчыя паказчыкі, неаднаразова з’яўляўся пераможцам раённага спаборніцтва. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017)

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы