Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У рамках святкавання Дня горада ў Капылі прайшлі спартыўныя мерапрыемствы

29.08.2019

Праграмай святкавання Дня горада было прадугледжана маса культурных і забаўляльных мерапрыемстваў для дарослых і дзяцей

Праграмай святкавання Дня горада было прадугледжана маса культурных і забаўляльных мерапрыемстваў для дарослых і дзяцей, аднак знайшліся і тыя, хто ў святочны дзень вырашыў аддаць свой час спорту.
Напрыклад, у дзесяць гадзін раніцы на гарадскім пляжы адбылося спаборніцтва па пляжным валейболе. У спартыўным спаборніцтве адважыліся праверыць сваё майстэрства і ўзровень валодання мячом ўдзельнікі шасці каманд: «Смелыя хлопцы», «Газавік», «ЖКГ», «Усава», «Пацейка СШ», «Бывалыя». Гулялі два на два. Знясільваючая двухгадзінная валейбольная сесія не зашкодзіла гульцам скончыць сяброўскі паядынак у добрым настроі. Па выніках спаборніцтва першае месца заваявалі Ігар Дарошка і Валерый Святлоў з каманды «Смелыя хлопцы». Другое месца належыць прадстаўнікам каманды «Пацейка СШ» Анатолю Водапьянаву і Уладзіміру Лукашэвічу. Трэцяе месца занялі «Бывалыя» Дзяніс Буракоў і Яўген Дарашэвіч.
Для аматараў вулічных відаў спорту быў арганізаваны турнір па стрытболе, які адбыўся толькі дзякуючы стойкім і адказным хлопцам з каманд «Гімназісты» і «1МВ». Дзесяціхвілінная гульня завяршылася з лікам 10: 8 на карысць каманды «Гімназісты». Хлопцы, якія занялі першае месца, Улад Кіневіч, Андрэй Лабко і Данііл Курыльчык, атрымалі ад прадстаўніка БРСМ сертыфікат на суму трыццаць пяць рублёў на наведванне пельменяў «ЛепімСамі».
Вера Васілеўская,
пазаштатны карэспандэнт

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы