Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Супрацоўнік Капыльскага ТЦСАН прыме ўдзел у абласным конкурсе «Лепшы сацыяльны работнік»

06.09.2019

6 верасня ў 11.00 у г. Дзяржынскім ГДК пройдзе абласны конкурс прафесійнага майстэрства "Лепшы сацыяльны работнік"

6 верасня ў 11.00 у г. Дзяржынскім ГДК пройдзе абласны конкурс прафесійнага майстэрства "Лепшы сацыяльны работнік".
У конкурсе задзейнічаны 23 лепшыя сацыяльныя работнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці.  Сярод іх - і прадстаўнік Капыльшчыны. Гэта сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі ТЦСАН Іна Лагута. Дапамогу ў выступах і падтрымку ёй акажуць 11 спецыялістаў Цапыльскага тэрытарыяльнага цэнтра.
Конкурс накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню сацыяльных работнікаў, якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання, развіццё творчай ініцыятывы і наватарства, стварэнне ўмоў для прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі, а таксама павышэнне прэстыжу гэтай нялёгкай прафесіі.
Прафесійнае майстэрства лепшага сацыяльнага работніка будзе вызначацца па выніках 4 конкурсаў, 2 з якіх "Эрудыт" і "Аўтар" ужо ацэнены журы.
6 верасня канкурсанты прадставяць журы хатняе заданне – сваё бачанне арганізацыі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ў сучасных умовах і ў перспектыве, улічваючы асаблівасці аказання яе ў сваёй мясцовасці, прапануюць шляхі і механізмы яе ўдасканалення, а таксама прадэманструюць свае творчыя здольнасці ў музычна-паэтычным конкурсе " Талент".
Пажадаем нашай Іне Лагуце толькі перамогі!

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы