Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч павіншавала дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» з юбілеем

11.09.2019

Днямі адзначыў 30-годдзе з моманту свайго адкрыцця дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка»

Днямі адзначыў 30-годдзе з моманту свайго адкрыцця дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка». Павіншаваць калектыў з такой значнай падзеяй прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч.
У актавай зале, дзе звычайна хлопчыкі і дзяўчынкі паказваюць сваім бацькам святочныя канцэрты, гэтым разам сабраліся супрацоўнікі ўстановы адукацыі і яе нязменная загадчыца Зінаіда Мысіна. Кожнаму з іх было прыемна слухаць прывітальныя словы ў адрас  роднага Цэнтра.
— Асабліва прыемна адзначыць, што юбілей установы прыходзіцца менавіта на гэтыя святочныя вераснёўскія дні, — з цеплынёй у голасе павіншавала дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч. — Усім на Капыльшчыне вядома, што супрацоўнікі Цэнтра развіцця дзіцяці прыкладаюць шмат намаганняў для таго, каб кожны хлопчык, кожная дзяўчынка, якія наведваюць установу, атрымалі якасную і сучасную дашкольную адукацыю. Дзякуючы загадчыцы Зінаідзе Мікалаеўне, у гэтай дзіцячай установе ўкараняюцца новыя формы, а таты і мамы прыводзяць і пакідаюць сваіх любых дзетак са спакоем. Адным словам, «Сонейка» сагравае кожнага: і педагогаў, і бацькоў, і дзетак.
Прыемным (і, як дадала Зінаіда Мікалаеўна, неабходным) падарункам ад дэпутата сталі прыгожыя дзіцячыя ручнікі.
…Першых сваіх наведвальнікаў дзіцячы сад № 5 (як першапачаткова называўся сённяшні Цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка») прыняў у 89-м годзе. У той час востра стаяла пытанне недахопу месцаў у дашкольных установах. Многія дзеткі і наогул не наведвалі садзікі, а гадаваліся ў бабуляў і дзядуляў. Таму адкрыццё новай сучаснай дашкольнай установы на 320 месц стала сапраўдным выратаваннем для бацькоў.
І ўжо зараз можна сказаць, што за свае 30 гадоў Цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» стаў адной з лепшых устаноў дашкольнай адукацыі ў раёне.  Таты  і мамы з задавальненнем адводзяць туды сваіх любімых дзетак. Для маленькіх наведвальнікаў установы працуюць самыя розныя гурткі: «Мастацкая мазаіка», «Тэатральныя фантазіі», «Абвгдейка», «Майстэрня тэхнічнага канструявання» і «Творчая майстэрня», «Дзіцячы фітнес». Ёсць нават гурток «Блакітны лянок», дзе дзетак вучаць ручному ткацтву. Дарэчы, вывучэнню беларускай мовы і традыцый нашых продкаў тут і наогул надаюць асаблівую ўвагу.
Існуюць у Цэнтры і свае традыцыі. У іх ліку — конкурсы прафесійнага майстэрства, сямейны тэатр, дзень тэатра, творчыя выставы, у якіх удзел прымаюць педагогі, дзеці і таты з мамамі. Дарэчы, без бацькоў не абыходзіцца ні адно мерапрыемства: будзь то спартыўныя святы і турыстычныя паходы, Дні адчыненых дзвярэй ці «Скарбонка добрых спраў», якая ўключае акцыі, кірмашы, віншаванні і г.д. Цікавым для хлопчыкаў і дзяўчынак становіцца правядзенне заняткаў «Госць групы», удзельнікамі якіх становяцца бацькі, супрацоўнікі аператыўных служб. Паспяхова функцыяніруе бацькоўскі клуб «СемьЯ». А самых актыўных тат і мам заўсёды адзначаюць падзякамі. Паказаць сваё прафесійнае майстэрства супрацоўнікі ўстановы адукацыі могуць падчас Майстэрні педагагічных ідэй. Наладжаны нават выпуск свайго інфармацыйна-пазнавальнага часо-піса «Пэндзлік».
Як ставішся да работы, такія маеш і вынікі, — так кажуць людзі. І нездарма — маюць сваю рацыю. А доказам такой жыццёвай мудрасці становяцца шматлікія высокія вынікі, якіх дасягнуў Цэнтр. Сярод апошніх узнагарод — Дыплом Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі па выніках 2018 года» ў намінацыі «Лепшае дашкольная ўстанова адукацыі» сярод устаноў, размешчаных у гарадской мясцовасці»; Ганаровая грамата Капыльскага райвыканкама па выніках спаборніцтва сярод устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, Капыльскага раёна па выніках 2018 года; Дыплом упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама за перамогу ў раённым этапе абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2018 года ў намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці». Дарэчы, і сама загадчыца Зінаіда Мысіна з’яўляецца годным прыкладам, стаж педагагічнай працы якой складае 40 гадоў, а на пасадзе загадчыка ўсе 37. Зінаіда Мікалаеўна — Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Але галоўная ўзнагарода — паспяховасць выхаванцаў Цэнтра, якую хлопчыкі і дзяўчынкі даказваюць ужо на працягу актыўнага школьнага жыцця.
Дзіяна ТКАЧЭНКА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы