Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Няма сумневу ў тым, што яшчэ адным брэндам Капыльшчыны можа з'яўляцца Старыцкага бульба

18.09.2019

Усяго на ўборцы другога хлеба занята каля 40 чалавек

Вырашчаная на палетках ААТ «Старыца-Агра» па ўсіх тэхналагічных патрабаваннях, яна потым пачынае сваю «вандроўку» ў розныя гарады Расіі, Малдовы, Румыніі і нават Турцыі.
У чым жа сакрэты стабільна якаснага і запатрабаванага нават на міжнародным узроўні старыцкага ўраджаю? Адказы — у добрасумленным стаўленні да працы самога дырэктара гаспадаркі Уладзіміра Рудакоўскага, яго намесніка Уладзіміра Патоцкага ды і ўсяго калектыву ў цэлым.
— Гэтымі днямі мы ўжо прыступілі да масавай уборкі другога хлеба і плануем завяршыць яе за 20–25 дзён. Сёлета «падрыхтавана» 200 гектараў бульбы, — дзеліцца сакрэтамі Уладзімір Рудакоўскі. — Былі выкананы ўсе агратэхнічныя мерапрыемствы: бульба своечасова пасаджана і апрацавана ўсімі неабходнымі прэпаратамі. Таксама ўнеслі і ўсе неабходныя мікраэлементы. Аднак сваю ролю адыграла не вельмі добрае надвор’е. Сёлета мы плануем убраць бульбу ў асноўным механізаваным спосабам. Для гэтага ў нас ёсць чатыры камбайны: тры нямецкай вытворчасці і адзін наш, гомельскі. На жаль, тэхніка ломіцца, бо наш біч — камяні, на якія так урадлівыя старыцкія палеткі. Хоць мы іх пастаянна і збіраем, яны з’яўляюцца ўсё роўна. А вось тыя гатункі, якія ідуць на насенне як эліта і суперэліта, па-ранейшаму збіраем уручную, каб не пашкодзіць клубні. Аднак для нас галоўнае не толькі ўбраць бульбу з палеткаў, але давесці яе да належнай кандыцыі. Для гэтых мэт мы маем тры сартавальныя пункты, якія ўжо прыведзены ў працоўную гатоўнасць. Усяго мы можам захаваць пяць з паловай тысяч тон бульбы. Асноўную яе масу плануем пакласці менавіта на захоўванне, вытрымаць лячэбны перыяд, прадзьмуць яе, каб зімой працаваць з ёю ажно да самага мая, калі пачынаецца пасадка клубняў. Таму ўсё робім па тэхналогіі. Бліжэй да зімы, калі кошт бульбы вырасце, пачнём масавы продаж. На сёння мы ўжо маем кантракты на рэалізацыю бульбы ў гарады Расійскай Федэрацыі, частку рэалізуем па школах і дашкольных установах Капыльшчыны. Ёсць дамоўленасці і з некаторымі супермаркетамі Мінска. Бульба наша запатрабавана. У мінулым годзе па яе прыязджалі нават з Румыніі і Турцыі.
У асноўным у Старыцы саджаюць айчынныя гатункі гэтай агародніны. Традыцыйным для гаспадаркі стаў Скарб, які не адзін год паказвае добры ўраджай. З новых гатункаў добрыя вынікі даў Маніфест.
— У наступным годзе зробім стаўку менавіта на гэты гатунак з чырвонай скуркай і белай мякаццю, — працягвае Уладзімір Анатольевіч. — Маніфест дае ўраджайнасць каля 400 цэнтнераў з гектара. Таксама завезлі гатунак Саціна з жоўтай скуркай. Засталося крыху і Рэд Скарлет, звычайныя Брыз, Лілея, Вектар.
Усяго на ўборцы другога хлеба занята каля 40 чалавек. Акрамя працаўнікоў гаспадаркі дапамагаюць супрацоўнікі Русакоўскага дзіцячага сада, Старыцкай участковай бальніцы, прыязджаюць і «пастаяльцы» з Паўлаўскага лячэбна-працоўнага прафілакторыя.

За якасцю выбранай бульбы сочаць старанна. Узоры агародніны завезлі ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» і зрабілі аналіз. Вердыкт спецыялістаў — усё ў дапушчальным стане.
— У гэтым годзе ўмовы ўборкі досыць складаныя: верасень выдаўся сухім, — працягвае размову намеснік дырэктара па раслінаводстве Уладзімір Патоцкі. — Аднак у нас працуюць вопытныя механізатары, якія імкнуцца выконваць пастаўленыя задачы якасна. Ды што казаць, паглядзіце самі.
Поле каля вёскі Андросаўшчына. Усяго яно зай-мае 40 гектараў, з якіх менавіта пад Маніфест аддадзена 18. Ад працы тэхнікі пыл, як кажуць, стаіць слупам. Вось ужо выкапаную бульбу на МАЗе адвозіць Уладзімір Серы — вадзіцель з вялікім працоўным стажам. За рулём «Беларуса-1221» Аляксандр Жэрнасек, памочнікам — Яўген Гаўрык.
— Ураджайнасць тут добрая, — каменціруе Уладзімір Патоцкі. — Яна складае 400 цэнтнераў з гектара. Мы задаволены. Канешне, магло быць і болей, але многае залежала ад надвор’я, а яно, як вядома, у гэтым годзе паднесла свае сюрпрызы. Аднак мы падрыхтаваліся і зрабілі максімум для таго, каб зменшыць розныя шкодныя ўздзеянні на бульбу. Перад самай пасадкай клубні апрацавалі двума прэпаратамі: ад хвароб выкарыстоўвалі «Максім», а для таго, каб не пашкодзілі розныя жучкі-павучкі, прымянялі сродак «Табу». Такі падыход дапамагае перамагчы як фітафтароз, так і каларадскага жука. Хімпраполку праводзілі з дапамогай «Лазурыту».

Пасля таго, як будзе выкапаны апошні клубень, на полі сваё месца зойме азімая пшаніца. Дарэчы, бульбу патрэбна ўбраць своечасова, каб не спазніцца са збожжавымі. На іншых палях будуць пасеяны прапашныя яравыя культуры.
Старыцкія бульбаводы маюць не толькі багаты вопыт вырошчвання другога хлеба, але і добрую матэрыяльна-тэхнічную базу. З поля клубні паступаюць у сартавальны цэх, які ў сельгаспрадпрыемстве абсталяваны па ўсіх тэхналагічных патрабаваннях. Тут у гарачы сезон працуе нямала людзей. У іх задачу ўваходзіць кантроль за працай сартавальнай базы, ачыстка бульбы, што паступае на транспарцёр, ад смецця, камянёў і пашкоджаных клубняў. У дзень нашага прыезду на сартаванні працавалі работнікі адміністрацыі гаспадаркі, паляводчай брыгады, Старыцкай участковай бальніцы і Русакоўскага дзіцячага сада.
— На дадзены момант гэтай адказнай працай займаюцца 15 чалавек, — гаворыць Уладзімір Патоцкі. — На аўтапагрузчыках працуюць Сяргей Валчкевіч і Андрэй Быкаў. За якасцю выканання ўсіх відаў работ сочыць загадчыца склада Лідзія Дарашэвіч, якая ў гаспадарцы больш за 25 гадоў. Яна ж адказвае і за захоўванне бульбы на двух сховішчах, на якіх агародніна закладзена ў кантэйнеры для насення. На трэцім, дзе ўстаноўлены нямецкі клімат-кантроль, гэтыя абавязкі ўскладзены на агранома-насеннявода Аляксандра Бабуру. Там мы захоўваем бульбу для ўласных патрэб.
Дзіяна ТКАЧЭНКА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы