Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Работнікі Капыльскай ЦРБ прынялі ўдзел у абласных Гульнях-спаборніцтвах сярод брыгад службы хуткай меддапамогі

20.09.2019

а права называцца лепшымі ў сваёй прафесіі спаборнічалі тыя, хто кожны дзень ратуе жыцці

За права называцца лепшымі ў сваёй прафесіі спаборнічалі тыя, хто кожны дзень ратуе жыцці. У іх ліку - і медыцынскія работнікі Капыльскай ЦРБ, якія прынялі ўдзел у II адкрытых Гульнях-спаборніцтвах сярод брыгад службы хуткай медыцынскай дапамогі Мінскай вобласці 2019, якія прайшлі ў Заслаўі.
Гонар медыцынскіх работнікаў Капыльшчыны абараняла каманда ў складзе фельчараў выязной брыгады аддзялення хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі Капыльскай ЦРБ Алы Крывецкай і Максіма Ткачука, медыцынскай сястры выязной брыгады аддзялення хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі Кацярыны Ластаўчынай, а таксама кіроўцы выязной брыгады аддзялення хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі Уладзіміра Караля. Каб падтрымаць калег, на спаборніцтве прысутнічалі галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Сяргей Пацёйковіч і фельчар (старэйшы) аддзялення хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі Сяргей Царукоў.
Тут, як і ў жыцці, на рахунку была кожная секунда. Але дзеянні ўсіх 28 каманд падраздзяленняў хуткай медыцынскай дапамогі Мінскай вобласці, а таксама запрошаных удзельнікаў з г. Мінска, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей, адладжаныя да дробязяў.
Удзельнікам прыйшлося пераадолець больш за дзясятак выпрабаванняў. Гэта выпадкі, з якімі медыкі сутыкаюцца ледзьці не кожны дзень, і сітуацыі, якія магчымы толькі тэарэтычна, але да іх трэба быць гатовымі. Спецыяльна падрыхтаваная каманда статыстаў разыгрывала ўмовы, максімальна набліжаныя да рэальных.
Пад час гульняў-спаборніцтваў ацэньвалася камандная праца, здольнасць супрацоўнікаў прымаць аптымальныя рашэнні для выратавання жыцця пацыента ва ўмовах, абмежаваных часам і прасторай, зладжанасць каманд пры ліквідацыі медыцынскіх наступстваў надзвычайнай сітуацыі. Ацэньвала працу каманд-удзельніц судзейская калегія, якая складалася з высокакваліфікаваных спецыялістаў устаноў аховы здароўя Мінскай вобласці, супрацоўнікаў кафедраў медыцынскіх навучальных устаноў.
- Арганізацыя спаборніцтваў была на самым высокім узроўні, - дзеліцца ўражаннямі Сяргей Царукоў. - Усе ўдзельнікі дзейнічалі зладжана. Заданні максімальна набліжаны да рэальных, а грым статыстаў настолькі праўдападобны, што дыягназ можна было ставіць толькі па ім. Паглядзець за тым, як спаборнічаюць медыкі, прыйшло шмат гледачоў, дарослыя прыходзілі разам з дзецьмі. І нават нягледзячы на тое, што пераможцамі мы не сталі, усё ж каманда капыльскіх медработнікаў выступіла годна.
 
Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы