Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне пачалася рэалізацыя гуманітарнага праекта «Новае жыццё»

25.11.2019

На Капыльшчыне пачалася рэалізацыя гуманітарнага праекта «Новае жыццё» дзяржаўнай установы «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца грамадскім аб'яднаннем Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры падтрымцы дацкага Чырвонага Крыжа ў супрацоўніцтве з мясцовымі органамі ўлады.

Каардынатар праекта Ірына Шахновіч (справа) гутарыць з валанцёрамі Чырвонага Крыжа

Некалькі гадоў таму Чырвоны Крыж запусціў новы праект «Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі». Ён прасоўвае ідэю ўдзелу грамадзян у грамадскім жыцці і залучае мясцовыя супольнасці ў рэалізацыю валанцёрскіх ініцыятыў, якія накіраваны на павышэнне ўзроўню якасці жыцця уразлівых грамадзян. Яго ўдзельнікамі сталі 16 раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей, у тым ліку і Капыльскі.

Аб агульнаарганізацыйных пытаннях, першых кроках і аб тым, што яшчэ трэба будзе зрабіць у рамках праекта, на сустрэчы з прадстаўнікамі Капыльскага ТЦСАН, валанцёрамі і актывістамі раённай арганізацыі БТЧК гаварылі каардынатар праекта — спецыяліст па працы з моладдзю Мінскай ГА БТЧК Ірына Шахновіч — і яе калега — спецыяліст па міжнародным супрацоўніцтве Сакратарыята БТЧК Ганна Сідарэнка. Пасля абрання старшыні і Сакратарыята валанцёрскага Савета прысутныя прыступілі да абмеркавання плана работы і напрамкаў дзейнасці на найбліжэйшы час.

- Мэтавай аўдыторыяй гуманітарнага праекта «Новае жыццё» стануць асобы з ліку дзяцей-сірот ва ўзросце ад 18 гадоў, пражываючыя, працуючыя альбо навучэнцы на тэрыторыі Капыльскага раёна, якія маюць патрэбу ў фарміраванні навыкаў бацькоўскай кампетэнцыі па доглядзе і выхаванні дзяцей — распавядае загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Капыльскі ТЦСАН», кіраўнік групы валанцёраў Святлана Пуцейка. - Рэалізацыя праекта дапаможа фарміраванню пазітыўнага мацярынства. Да таго ж навучанне псіхалагічным аспектам сямейнага жыцця, догляд за дзецьмі знізіць колькасць адабраных дзяцей у асоб з ліку дзяцей-сірот. Такім чынам, знізяцца выдаткі дзяржавы на ўтрыманне дзяцей у дамах-інтэрнатах і замяшчаючых сем'ях, паменшыцца колькасць пацярпелых у выніку неналежнага догляду і выхавання дзяцей. Вызначыцца адмоўная дынаміка смяротнасці непаўналетніх дзяцей, якія выхоўваюцца ў сем'ях асоб з ліку дзяцей-сірот, ад знешніх прычын. Фарміраванне сем'яў з мадэллю шчасных сем'яў дазволіць выхоўваць грамадзян, якія будуць працаваць, забяспечваючы дабрабыт сваіх сем'яў, чым будзе папярэджана ўтрыманства, і ўносіць уклад у развіццё дзяржавы.

За перыяд рэалізацыі гуманітарнага праекта прадугледжана выкананне наступных мерапрыемстваў: навучанне, абмен вопытам, правядзенне цікавых майстар-класаў, круглых сталоў, сустрэчы з псіхолагамі, медыкамі, шматдзетнымі сем'ямі і іншыя мерапрыемствы. Акрамя Капыльскага ТЦСАН і раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, патэнцыяльнымі партнёрамі праекта таксама выступаюць УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца», УА «Капыльскі дзяржаўны каледж», упраўленне адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама Капыльская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

Даведка аб праекце:

Па дадзеных Капыльскага ТЦСОН, на тэрыторыі раёна пражывае 56 асоб з ліку дзяцей-сірот, 25 чалавек ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Дадзеная катэгорыя грамадзян з'яўляецца найбольш ўразлівай у сувязі з тым, што ў гэтым узроставым дыяпазоне назіраецца найбольш частае ўступленне ў шлюб і (або) нараджэнне дзяцей, аднак адсутнічае пазітыўны прыклад сямейнага жыцця і бацькоўская кампетэнцыя. Акрамя таго, знаходзячыся на дзяржаўным забеспячэнні, асобы з ліку дзяцей-сірот атрымліваюць усе даброты без асаблівых намаганняў, таму пасля заканчэння навучальных устаноў адчуваюць цяжкасці пры неабходнасці самастойна вырашаць пытанні. Дзеці-сіроты, якія выхоўваліся ў доме-інтэрнаце, часта становяцца ахвярамі ашуканцаў і крымінальных структур, а ад неразумення знаходзяць суцяшэнне ва ўжыванні алкаголю і наркатычных рэчываў. У цяперашні час ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» мае магчымасць для прадастаўлення паслугі «крызісны пакой», якi абсталяваны неабходнай мэбляй, ёсць спецыялісты, якія маюць досвед працы з сем'ямі. Дадатковае абсталяванне «крызіснага пакоя» дасць магчымасць праводзіць заняткі па сацыялізацыі асоб з ліку дзяцей-сірот. Дзейнасць ініцыятыўнай групы будзе накіравана на навучанне догляду за нованароджанымі, фарміраванне навыкаў захавання і ўмацавання здароўя дзіцяці і яго бяспечнага пражывання ў сям'і, а таксама на павышэнне сацыяльнай кампетэнтнасці асоб з ліку дзяцей-сірот.

У рамках праекта сацыялізацыю пройдуць 25 чалавек з ліку дзяцей-сірот. Ім будзе аказана псіхасацыяльных падтрымка ў рамках працы пакоя «Будучыя бацькі», сямейнай гасцінай і творчай майстэрні. Таксама асобы з ліку дзяцей-сірот навучацца вырабу развіваючых цацак сваімі рукамі, для іх будуць распрацаваны і ўручаны маршрутная карта і даведнік па арганізацыі іх жыццядзейнасці.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы