Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На базе Пацейкаўскай сярэдняй школы працуе аграклас

26.11.2019

Ад таго, хто і як працуе ў сферы сельскай гаспадаркі, залежыць жыццё кожнага з нас. Таму ў якаснай падрыхтоўцы кадраў для дадзенага сектара эканомікі зацікаўлены ўсе. Адкрыццё аграрных класаў на базе ўстаноў сярэдняй адукацыі, у тым ліку і на Капыльшчыне, – адзін са шляхоў руху ў гэтым кірунку. І першы выпуск агракласаў адбудзецца ўжо ў 2020 годзе.

Мы вырашылі высветліць, чым адрозніваецца вучоба ў падобных класах і як арганізаваны адукацыйны працэс.

Як паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, аграрны клас, у якім прафесіі сельскагаспадарчага профілю атрымліваюць 5 навучэнцаў, у нашым раёне адкрыты на базе Пацейкаўскай сярэдняй школы ў 2018 годзе. Цяпер гэта ўжо XI клас. На працягу двух гадоў хлопцы вывучаюць факультатыўны занятак «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» і навучальныя прадметы «Беларуская мова» і «Матэматыка» на павышаным узроўні. Заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Пацейкаўскай сярэдняй школай і Гродзенскім аграрным універсітэтам. Таксама адна аграрная група функцыянуе на базе Каменскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, у якой займаецца 3 дзесяцікласніка. Акрамя факультатыўнага занятку «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» навучэнцы вывучаюць на павышаным узроўні беларускую мову і фізіку. Дагавор аб супрацоўніцтве заключаны паміж гэтай установай адукацыі і Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэтам.

Вучэбны занятак вядзе Анастасія Збіруховіч

У хлопцаў, якія скончылі аграрныя класы, - свае прывілеі: пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчай накіраванасці абітурыенты будуць залічвацца па выніках гутаркі без уступных выпрабаванняў і без сертыфіката ЦТ. Аднак выпускнікі агракласаў могуць выбіраць не толькі аграрны профіль.

У тэму

«Часцяком мы рыхтуем спецыялістаў, у якіх няма ніякага жадання працаваць на вёсцы. Такі выпускнік праз два гады, прынёсшы не столькі карысці, колькі шкоды гаспадарцы, сыдзе ў іншыя структуры. Урад павінен выбудаваць аптымальную сістэму. Для паступлення ў аграрныя ВНУ неабходна штогод адбіраць абітурыентаў, знаёмых з сельскім укладам жыцця і вытворчасцю» — сказаў сярод іншага Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны.

Прыём у профільныя класы прафесійнай накіраванасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тымі ж патрабаваннямі, што і ў звычайны профільны клас, але агульная паспяховасць і паспяховасць па профільных прадметах адрозніваюцца на адзін бал. Да прыкладу, у X профільныя класы аграрнай накіраванасці магчымы набор навучэнцаў, якія маюць адзнакі па профільных вучэбных прадметах не ніжэй за 6 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 5 балаў.

- У агракласе навучаюцца 4 дзяўчынкі і 1 хлопчык – распавядае дырэктар Пацейкаўскай СШ Наталля Анатольеўна Раіцкая. - Факультатыўны курс «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» вядзе малады спецыяліст Анастасія Алегаўна Збіруховіч. У якасці прафесійнага ўзаемадзеяння хлопцы наведалі дзень адчыненых дзвярэй, які прайшоў на базе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта. Акрамя таго, да нас у школу прыязджалі выкладчыкі з гэтага ўніверсітэта. Так, 23 кастрычніка гэтага года прайшла прафарыентацыйная сустрэча з загадчыкам кафедры стандартызацыі і метралогіі БДАТУ Аляксандрам Аляксеевічам Шупілавым. Ён распавёў навучэнцам аб факультэтах і спецыяльнасцях універсітэта, асаблівасцях залічэння абітурыентаў, адказаў на пытанні хлопцаў. З цікавасцю школьнікі паглядзелі фільм пра ўніверсітэт. На жаль, не магу з упэўненасцю сказаць, што ўсе навучэнцы да канца вызначыліся, ці будзе іх жыццё звязана з сельскай гаспадаркай. Але іх імкненне працаваць на зямлі ўсё ж такі відаць: у летні перыяд у складзе студатрада падчас уборачнай кампаніі яны актыўна дапамагалі падшэфнай гаспадарцы ААТ «Прагрэс 2010». Таксама дзеці прымалі ўдзел у азеляненні школьнай тэрыторыі.

Экскурсія па МТФ у ААТ «Прагрэс 2010»

Настаўнік біялогіі і хіміі Анастасія Алегаўна Збіруховіч працуе ў Пацейкаўскай СШ трэці год пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы. Менавіта ёй прадастаўлена магчымасць весці ў хлопцаў факультатыў «Увядзенне ў аграрныя прафесіі».

- Факультатыў «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» цікавы тым, што на занятках вывучаецца тэорыя і праводзіцца адпрацоўка практычных навыкаў, – распавядае малады педагог. - Хлопцы знаёмяцца з асновамі сельскай гаспадаркі, перадавымі агратэхналогіямі і сучаснай тэхнікай. Прычым мы стараемся выкарыстоўваць розныя формы заняткаў: дыскусіі, дзелавыя гульні, творчыя заданні. Дадзены курс прадастаўляе навучэнцам магчымасць больш падрабязна даведацца пра асаблівасці прафесій сельскагаспадарчай накіраванасці. На працягу першага года мы вывучалі асновы сельскагаспадарчай вытворчасці. Цяпер праходзім асновы аграрнай вытворчасці. Вядома, у гэтым курсе шмат новага і для мяне, таму перш ўнікаю сама і старанна разбіраюся з матэрыялам, а ўжо потым выкладаю яго хлопцам. У якасці дапаможнага матэрыялу выкарыстоўваю відэа, прэзентацыі. На ўроках адпрацоўваем як тэарэтычную частку, так і практычную. Каб убачыць асаблівасці працы ў сельскай гаспадарцы, мы здзейснілі экскурсіі на МТФ нашай падшэфнай гаспадаркі ААТ «Прагрэс 2010». У снежні плануем наведаць мехдвор сельгаспрадпрыемства.

Дзіяна Ткачэнка

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы