Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне адбылося першае пасяджэнне абноўленага складу Маладзёжнага парламента

28.11.2019

Як Маладзёжны парламент дае магчымасць сябе рэалізаваць.

Адбылося першае рабочае пасяджэнне абноўленага складу Маладзёжнага парламента, створанага пры раённым Савеце дэпутатаў.

Маладыя парламентарыі падчас пасяджэння

У Капыльскім раёне Маладзёжны парламент пры раённым Савеце дэпутатаў упершыню быў абраны ў снежні 2017 года ў складзе 21 дэпутата. За гэты перыяд адбыліся тры скліканні, і кожны склад юных парламентарыяў уносіць у яго працу новыя ідэі і прапановы. Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, сёння Маладзёжны парламент складаецца з 19 дэпутатаў, з іх 12 - гэта пачаткоўцы. Яны — прызнаныя лідэры, актывісты і выдатнікі вучобы. Менавіта гэтыя юнакі і дзяўчаты набралі больш за ўсё галасоў пры выбарах у парламент у сваіх установах адукацыі.

- Маладзёжны парламент функцыянуе з мэтай папулярызацыі сярод моладзі сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання, выяўлення лідараў сярод маладзёжнага руху, — адзначыла ва ўступным слове першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Козел. - Юныя парламентарыі Капыльшчыны паспяхова рэалізуюць сябе ў сацыяльна значных справах, прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні раённых і абласных мерапрыемстваў.

Урачыстым момантам сустрэчы стала ўручэнне старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам новым выбраннікам пасведчанняў. Шляхам адкрытага галасавання выбралі і старшыню, якім зноў стала навучэнка гімназіі № 1 г.Капыля ім. Н. В. Рамашко Анастасія Карповіч.

Пасведчанне парламентару Алёне Астроўскай уручае Сяргей Пiлiшчык

Затым у фармаце адкрытага дыялогу адбылося абмеркаванне асноўнага пытання, вынесенага на парадак дня рабочага пасяджэння, - якія пераўтварэнні трэба правесці ў раёне, каб зрабіць лепш не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх родных, сяброў і навакольных. У зацікаўленым абмеркаванні таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дубіна і начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Абас. Па выніках сустрэчы парламентарыям раздалі «хатняе заданне»: падумаць над новымі ініцыятывамі развіцця Капыльшчыны. На чарговым пасяджэнні агучаныя ідэі і прапановы маладых парламентарыяў возьмуць на заметку, пасля іх старанна разгледзяць і, цалкам магчыма, унясуць у асноўны план працы.

Сваімі ўражаннямі аб дзейнасці Маладзёжнага парламента і планамі на будучыню падзяліліся юныя парламентарыі.

Лідэр маладзёжнага парламента Анастасія Карповіч:

- Абранне мяне як старшыні было чаканым. Лічу, што гэта адказная пасада, і я буду яшчэ больш працаваць, чым у мінулыя гады, каб паказаць сябе з лепшага боку. За час працы Маладзёжнага парламента з'явіліся ідэі па стварэнні парку адпачынку дзяцей і моладзі каля зоны адпачынку. Сёння ў нас ёсць гатовыя прэзентацыі па іх рэалізацыі. Спадзяюся, што раённыя ўлады падтрымаюць нас, і з іх дапамогай дадзены праект зможам ўвасобіць у рэальнасць.

Навучэнка гімназіі № 1 г. Капыля ім. М.В. Рамашко Ганна Матусевіч:

- Я ўпершыню абраная ў Маладзёжны парламент. Мы будзем разглядаць розныя варыянты вольнага часу для дзяцей і падлеткаў, таму што гэта неабходна, інакш усе будуць расчароўвацца ў нашым горадзе. А нам гэтага не трэба, таму што ў Капыля ёсць гісторыя, гэта наша радзіма, і мы будзем прымаць усе магчымыя меры, каб ён развіваўся і станавіўся больш прыгожым.

Навучэнка Семяжаўскага КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Вікторыя Козел:

- Дэпутатам маладзёжнага парламента з'яўляюся з самага яго заснавання. Я жыву ў выдатным аграгарадку Семежава, дзе ёсць цудоўны цэнтр культуры і вольнага часу. Дык вось, дзякуючы маладзёжнай ініцыятыве ў ім зрабілі ацяпленне, цяпер камфортна стала ўсім наведвальнікам. А яшчэ хочацца неяк ажывіць не толькі горад, але і свой аграгарадок таксама. Добрым месцам вольнага часу моладзі можа стаць цэнтральная частка аграгарадка. Там ёсць добры парк, ён невялікі, але ўсё ж, калі там паставіць новую альтанку, а яшчэ перадуглядзець музычнае суправаджэнне, гэта будзе выдатна.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы