Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Па выніках працы за 3 квартала гэтага года ААПП Капыльскага РАУС заняў першае месца ў Вобласці

02.12.2019

Па выніках работы за тры кварталы гэтага года аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС заняў першае месца ў вобласці.

Пры падвядзенні вынікаў улічваліся крытэрыі: недапушчэнне супрацьпраўных дзеянняў з боку супрацоўнікаў аддзела, кантроль за адміністрацыйнымі ўчасткамі, рэгулярнае наведванне насельніцтва па месцы жыхарства.

02 12 2019 16

Начальнік РАУС Віталь Сіротка, яго намеснікі Уладзімір Рудакоўскі і Віталь Кажура (у цэнтры) з супрацоўнікамі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі

Большасць супрацоўнікаў аддзела ўдастоены ўзнагарод рознага ўзроўню. Самая высокая — Падзяка Міністэрства ўнутраных спраў — аб’яўлена ўчастковаму інспектару міліцыі Мікалаю Панічу. Ганаровай граматы ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўдастоены начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Анатоль Траян, граматы УУС — намеснік начальніка ААПП Юрый Сапешка, Падзяк УУС — старшыя ўчастковыя інспектары Дзмітрый Карнейчык і Дзмітрый Кукушкін, нагруднага знака УУС — участковы інспектар Сяргей Лазоўскі. Падзякі Капыльскага райвыканкама атрымалі ўчастковыя інспектары Уладзіслаў Харужы, Міхаіл Млынарчык, Эдуард Шашкін. Шэраг Падзяк супрацоўнікам аддзела ўручаны за супрацоўніцтва з сілавымі структурамі: раённым аддзяленнем дэпартамента аховы, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, адасобленай групай ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў.

Уручэнне ўзнагарод начальнікам Капыльскага РАУС Віталем Сіроткам на агульным зборы аддзела стала добрым падарункам да Дня ўчастковага інспектара міліцыі, які адзначаўся 17 лістапада.

— Вядома, што ўчастковыя інспектары міліцыі найбольш цесна працуюць з жыхарамі вёсак і раённага цэнтра, і менавіта ад іх у першую чаргу чакае дапамогі ў праблемных сітуацыях насельніцтва, — адзначыў Віталь Іванавіч. — Служба ўчастковых сёння займае вядучае месца ў сістэме прафілактыкі правапарушэнняў.

Іх служба ў галіне шматгранная, падчас працы даводзіцца сутыкацца з рознымі відамі правапарушэнняў і злачынстваў. Працуючы на адміністрацыйным участку, участковы — першы, да каго звяртаюцца грамадзяне. І яго асноўная задача — забяспечваць асабістую і маёмасную бяспеку людзей, а таксама папярэдзіць і выявіць парушэнні закону. Ад эфектыўнасці іх дзейнасці залежыць паспяховая праца органаў унутраных спраў па барацьбе са злачыннасцю.

— Калектыў у нашым аддзеле адзін з самых вялікіх і зла-джаных, — адзначыў начальнік ААПП Анатоль Траян. — Напрыклад, усе ўчастковыя інспектары працуюць сумесна і дапамагаюць адзін аднаму, паколькі ў штаце не хапае аднаго інспектара, то практыкуем кадравае замяшчэнне. Усе з адказнасцю адносяцца да даручанай справы, ніхто не лічыцца з уласным часам. Будзем старацца не здаць занятыя пазіцыі, а дасягнуць яшчэ лепшых вынікаў.

Сяргей КОЗЕЛ

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы