Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Слава працы» — пераможца рэспубліканскага конкурсу «Чырвоны Крыж у Беларусі і свеце»

02.12.2019

«Захаваць чалавечае ў чалавеку»

Менавіта гэтыя словы, вымаўленыя Генеральным сакратаром Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольгай Мычко, сталі своеасаблівым лейтматывам да падвядзення вынікаў адкрытага конкурсу для журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на тэму лепшага асвятлення гуманітарнай дзейнасці Таварыства Беларусі і свету.

Падчас прэс-канферэнцыі

Конкурс «Чырвоны Крыж у Беларусі і свеце» праходзіў з мая па верасень 2018 года ў Беларусі і быў прысвечаны 70-й гадавіне прыняцця Жэнеўскіх канвенцый 1949 года.

У прэс-цэнтры Дома прэсы адбылося мерапрыемства, прысвечанае развіццю супрацоўніцтва Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Перад пачаткам прэс-канферэнцыі увазе гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства ў канферэнц-зале была прадстаўлена выстава работ пераможцаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Чырвоны Крыж. Я бачу дабро»

Выстава дзіцячага малюнка

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко. Агучана, што ў мэтах больш шырокага азнаямлення насельніцтва з працай Чырвонага Крыжа яшчэ ў красавіку мінулага года паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве. Сёння вядзецца актыўная праца ў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ па прапагандзе і папулярызацыі гуманітарнай дзейнасці і развіцці валанцёрскага руху ў Беларусі.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў:

- Апошнім часам мы вельмі актыўна супрацоўнічаем з адной мэтай: данесці грамадскасці ідэі гуманізму, надаць ім значнасць і больш шырокае медыйнае гучанне. Створаны праект плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве на 2020 год, які ўключае шэраг тэматычных кірункаў. Сярод іх - прасоўванне ідэй бязвыплатнага донарства крыві, актыўнага і здаровага даўгалецця, фарміраванне станоўчага іміджу пажылога чалавека, прыцягненне ўвагі да тэмы валанцёрства.

У конкурсе ўдзельнічалі больш за 50 журналістаў са сродкаў масавай інфармацыі розных рэгіёнаў краіны. Міністр інфармацыі прадставіў прысутным кнігу В. Ліхадзедава «Місія міласэрнасці. Ілюстрацыйная гісторыя Чырвонага Крыжа Беларусі», дзе размешчаны ўнікальныя фотаздымкі і паштоўкі з калекцыі аўтара, якія сведчаць аб дзейнасці Таварыства на тэрыторыі Беларусі з пачатку ХХ стагоддзя да 1939 года. Выданне кнігі - сумесны праект Міністэрства інфармацыі і БТЧК.

Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко праінфармавала, што гуманітарная дзейнасць БТЧК рознабаковая і мае глыбокія гістарычныя карані. У 2021 годзе арганізацыя будзе адзначаць 100-гадовы юбілей, і ўжо пачалася падрыхтоўка да гэтай знакавай падзеі. Сёння ў Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа працуе 440 супрацоўнікаў, з якіх больш за 200 – медыцынскія сёстры і малодшыя сёстры міласэрнасці. Налічваецца 16 тысяч валанцёраў - школьнікі, студэнты, маладыя і пажылыя мужчыны і жанчыны.

У рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу для журналістаў і СМІ «Чырвоны Крыж у Беларусі і свеце». Дарэчы, менавіта гэты конкурс арганізаваны Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа, Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Названыя пераможцы конкурсу, сярод якіх і ДУ «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны» за серыю фотаздымкаў, якія найбольш поўна адлюстроўваюць тэматыку конкурсу. Калектыў рэдакцыі ўзнагароджаны Дыпломам пераможцы рэспубліканскага творчага конкурсу «Чырвоны Крыж у Беларусі і свеце».

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і генеральны сакратар БТЧК Вольга Мычко павіншавалі з перамогай галоўнага рэдактара «СП» Марыю Шэіну

Напрыканцы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч выказаў надзею, што ў будучыні конкурс прыцягне яшчэ больш удзельнікаў з боку СМІ. Бо ў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа шмат ініцыятыў, годных шырокага асвятлення ў прэсе. Гэта і праекты па аказанні дапамогі ахвярам сямейнага гвалту, па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, а таксама новыя - па развіцці сістэмы інтэграванай дапамогі і падтрымкі якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі.

Марыя Шэіна

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы