Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адбылася першая справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага аб'яднання прафсаюзаў

03.12.2019

У зале пасяджэнняў Капыльскага райвыканкама адбылася першая справаздачна-выбарная канферэнцыя Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

У аснове мерапрыемства – асноўныя кірункі дзейнасці і бягучыя задачы, якія стаяць перад прафсаюзнымі арганізацыямі раёна. Гаварылі таксама аб удзеле прафсаюзаў у выбарчай і справаздачна-выбарнай кампаніях.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубіна.

З дакладам выступіла старшыня Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч. Яна адзначыла, што прафсаюзы Капыльшчыны прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі і ніколі не стаялі ў баку ад такіх агульнанацыянальных падзей, як выбары.

– На ўсіх участках знаходзіліся 43 назіральніка з ліку членаў прафсаюзаў. Акрамя таго, прафактывам напярэдадні выбараў праводзілася агітацыйная праца па запрашэнні жыхароў раёна на выбарчыя ўчасткі – распавяла Валянціна Сямёнаўна. - Пасля выбараў была прынята заява ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: выбары прайшлі на годным узроўні, забяспечана выкананне заканадаўства, кожны мог рабіць выбар, які ён лічыць правільным.

Гаварыла яна і аб справаздачна-выбарчай кампаніі ў прафсаюзных арганізацыях. Так, райкамы галіновых прафсаюзаў пачынаючы з лістапада 2018 года вялі падрыхтоўчую працу па арганізацыі справаздач і выбараў. Валянціна Козіч пазначыла, што раённае аб'яднанне прафсаюзаў 28 лютага правло пасяджэнне Савета па арганізацыі выбарчай кампаніі. Упершыню абраны адзінаццаццю старшынямі пярвічных прафарганізацый адзін старшыня райкама. І вынікам стала канферэнцыя.

Старшыня Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў таксама завастрыла ўвагу на тым, што прафсаюзная арганізацыя на тэрыторыі раёна – самая шматлікая сярод грамадскіх арганізацый – яна налічвае 10 730 чалавек.

Важным складнікам ў рабоце ўсіх прафсаюзаў з'яўляецца разгляд зваротаў і прыёмаў грамадзян. Валянціна Сямёнаўна распавяла, што іх тэматыка звязана з аплатай працы, кантрактнай формай найму (падаўжэнне тэрміну дзеяння кантракту, датэрміновае спыненне), з працаўладкаваннем, прадаўжэннем адпачынкаў, выплатамі дапамог і іншым. Яна нагадала, што 22 верасня 2017 года было падпісана пагадненне паміж Генеральнай пракуратурай Беларусі і Федэрацыяй прафсаюзаў аб узаемадзеянні ў сферы абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных. У мэтах аказання юрыдычнай дапамогі членам прафсаюзаў штомесяц праводзіліся прававыя прыёмы грамадзян з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры.

Валянціна Козіч паведаміла таксама, што, нягледзячы на актыўную працу па паляпшэнні ўмоў працы на вытворчасці, стан аховы працы ў некаторых арганізацыях раёна не ў поўнай меры забяспечвае бяспеку працы, ставіць пад пагрозу жыццё і здароўе работнікаў. У працэсе маніторынгу выкрываюцца недахопы функцыянавання самой сістэмы кіравання аховай працы.

- На тэрыторыі раёна працавала рэйдавая Група тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ, маецца шэраг недахопаў, для ліквідацыі якіх не патрабуюцца значныя фінансавыя выдаткі, - сказала Валянціна Сямёнаўна.

Таксама ў справаздачным перыядзе на 56 пасяджэннях Прэзідыума раённага аб'яднання разгледжаны пытанні па розных напрамках статутнай дзейнасці, у тым ліку па ажыццяўленні грамадскага кантролю за аховай працы, працоўнага заканадаўства і заработнай платы. Як паведаміла Валянціна Козіч, дзякуючы праведзенай працы, усімі першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі ахоп калектыўна-дагаворным рэгуляваннем працоўных адносін складае 98%. Сярод лепшых па якасці калектыўных дагавораў адзначаны Капыльскі вопытны лясгас, ААТ «Старыца-Агра», Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

- Ёсць яшчэ адно поле дзейнасці прафсаюзаў - гэта так званы народны кантроль за цэнамі – працягнула ў дакладзе старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў. – У раёне вызначаны два гандлёвых аб'екта, у якіх з 20 па 25 чысло кожнага месяца фіксуюцца цэны па пераліку, узгодненаму з дзяржорганамі. Гэта дае магчымасць кантролю за неабгрунтаваным ростам цэн на розныя віды тавараў і паслуг.

Актуальным пытаннем застаецца прымяненне кантрактнай формы найму, якая, дарэчы сказаць, пераважае ў сферы працоўных адносін. Валянціна Сямёнаўна адзначыла, што на адным з пасяджэнняў Савета быў падвергнуты крытыцы кіраўнік адной з арганізацый раёна – 80% кантрактаў было заключана на мінімальны тэрмін, у выніку чаго работнікі, у тым ліку кваліфікаваныя, звольніліся. Таму адна з галоўных падзей сёння - гэта прыняцце новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса. У першую чаргу гаворка ідзе аб замацаванні ў законе нормаў і гарантый занятасці для добрасумленных работнікаў.

Са сваімі дакладамі аб праведзенай прафсаюзнай рабоце выступілі і прадстаўнікі некаторых арганізацый раёна, падвялі вынікі, распавялі пра планы на будучыню.

Аляксандр Дубіна віншуе з выбраннем Валянціну Козіч

Падчас канферэнцыі аднагалосна Валянціна Козіч была абрана старшынёй раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Не абышлося і без прыемных момантаў. Так, Віктар Маліноўскі ўручыў медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» ветэрану прафсаюзнага руху Тамары Касінскай.

Тамара Касінская, Валянціна Козіч, Віктар Маліноўскі

Старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура была заахвочана Ганаровай граматай абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама Алена Карпеленя была ўдастоена граматы раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Таксама граматы раённага аб'яднання прафсаюзаў былі ўручаны старшыням пярвічак ДУ «Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» Алене Шайпак і ДУА «Гімназія № 1 г.Капыля імя М. В. Рамашко» Але Булло.

Павел Шэін

 «СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы