Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Аляксандра Турчына

05.12.2019

Адзіным пытаннем пазачарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў значылася «Зацвярджэнне старшыні абласнога выканаўчага камітэта».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава адзначыла, што Аляксандр Турчын ужо на працягу доўгага часу займае важныя кіруючыя пасады ў краіне, у тым ліку працаваў у Мінскім аблвыканкаме, і ў цэлым зарэкамендаваў сябе адказным і выканаўчым, мае вялікі кіраўнічы вопыт, умее працаваць з людзьмі.

Яна асабліва падкрэсліла, што Аляксандр Турчын паэтапна прайшоў усе прыступкі кар'ернага і прафесійнага росту, што вельмі важна для эфектыўнай працы і на пасадзе губернатара. «Гэта маладосць, вопыт, веды. Каманда, якая сёння склалася ў Мінскай вобласці, - гэта прафесіяналы высокага ўзроўню».

«За» кандыдатуру Аляксандра Турчына выказаўся намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч:

- Працуючы з многімі губернатарамі Мінскай вобласці, хачу адзначыць, што кожны з іх унёс сур'ёзны ўклад і адыграў вялікую ролю ў развіцці Мінскай вобласці. І ад імя Міншчыны, ад кадраў Мінскай вобласці хачу падзякаваць за паспяховую працу, за садзейнічанне і стабільнасць Анатолю Міхайлавічу Ісачэнку. Праца сапраўды ішла зладжана і годна. Мінская вобласць - Цэнтральны рэгіён, Мінская вобласць з'яўляецца і будзе прыкладам для ўсіх, і кіраўнік дзяржавы асаблівую ўвагу надае сталічнаму рэгіёну. Прызначаючы на гэтую пасаду і на адказны ўчастак Аляксандра Турчына, прэзідэнт выразна сказаў, што мы праверым яго і паглядзім на справе.

Іван Маркевіч нагадаў, што з 2010 па 2015 гады Аляксандр Турчын займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама, і адазваўся аб новым кіраўніку наступным чынам: «ён заўсёды імпанаваў мне, У першую чаргу, сваім стаўленнем да людзей, да чалавека працы. У яго матэматычны склад розуму, дальнабачная пазіцыя як у эканаміста і фінансіста. І, калі браць паказчыкі, то за пяцігодку 2010-2015 гг. , то рэгіянальны прадукт быў за гэты перыяд 22,4%. Вытворчасць прамысловай прадукцыі ўзрасла на 136%, і самае галоўнае, да чаго мы ідзем, гэта інвестыцыі ў эканоміку. За паказаную пяцігодку яны склалі 7,2 $ млрд і ў два разы перавысілі папярэдні перыяд. Гэтак жа і экспарт прадукцыі, заработная плата павялічылася на 145%. Але галоўнае, што па той пяцігодцы, сярод усіх абласцей і горада Мінска, Мінская вобласць была першай і занесена на Дошку гонару Рэспублікі Беларусь».

Аднак цесная праца сумесна і на карысць Мінскай вобласці ў Аляксандра Турчына працягнулася і пасля, калі ён стаў займаць больш высокія пасады. Гэта пацвярджаюць і словы генеральнага дырэктара ААТ «Беларуськалій», члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Івана Галаватага: «Працягваючы працу ва ўрадзе, з прадпрыемствам (аўт. «Беларуськалій») была наладжана канструктыўная праца па крэдытнай палітыцы, па іншых эканамічных пытаннях. Сёння гэта сапраўды дазволіла выйсці на новы ўзровень. Я ўпэўнены, што з прызначэннем Аляксандра Турчына на пасаду губернатара Мінскай вобласці, рэгіён атрымае новае развіццё і ўмацуецца ў званні лідара Рэспублікі Беларусь».

Таксама Іван Галаваты падзякаваў ужо экс-губернатару Мінскай вобласці Анатолю Ісачанку за яго ўклад у развіццё рэгіёна: «Пры яго кіраўніцтве Мінскай вобласцю сапраўды шмат было дасягнута вынікаў, шмат было рэалізавана».

Яшчэ адно буйное прадпрыемства Мінскай вобласці, якое паспела плённа папрацаваць з Аляксандрам Турчыным - гэта «Агракамбінат «Ждановічы». Яго генеральны дырэктар, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Ждановіцкай выбарчай акрузе Рыгор Чуйко адзначыў, што сумесна з аблвыканкамам, прадпрыемства змагло рэалізаваць два буйныя праекты. Яшчэ адзін напрамак, які пачынаў Аляксандр Турчын у свой час - развіццё гарадоў-спадарожнікаў у Мінскай вобласці. Аляксандр Генрыхавіч прымаў непасрэдны ўдзел пры рэалізацыі гэтага дэкрэта - развіццё эканамічнай дзейнасці, стварэнне вытворчасцяў і новых працоўных месцаў на тэрыторыі гарадоў-спадарожнікаў.

Дайшла чарга на трыбуне і да новага кіраўніка. Аляксандр Турчын заявіў, што калектыў у Мінскай вобласці сфарміраваны, калектыў ёсць. «Я думаю, што сёння ўсе здольны працаваць, выконваць тыя задачы, якія ставіць перад намі кіраўнік дзяржавы, ды і жыццё. Я на ўсе працэсы гляджу праз прызму эканамічнай эфектыўнасці: калі ёсць эфектыўнасць - значыць, мы правільна рухаемся, калі не - трэба нешта мяняць. Прыярытэты, вядома, для мяне самыя галоўныя - гэта дабрабыт людзей і паляпшэнне якасці іх жыцця. Праз гэтыя рэчы я гляджу на ўсе астатнія працэсы, якія адбываюцца, у тым ліку, і ў эканоміцы. Гэта галоўны вынік. Мы можам казаць аб росце, аб чымсцi яшчэ, але калі не расце ў людзей заробак, не паляпшаецца якасць жыцця, значыць наша праца нікому не патрэбна.

Падагульняючы сесію абласнога Савета дэпутатаў, яго кіраўнік Наталля Якубіцкая пажадала новаму кіраўніку аблвыканкама ўсялякіх поспехаў на адказнай пасадзе, а ўжо былому губернатару, Анатолю Ісачэнку пад гучныя апладысменты падзякавала за плённую працу на карысць развіцця Мінскай вобласці.

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы