Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Цяперашняя восень для выхаванцаў узорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо» стала багатай на ўзнагароды

09.12.2019

Цяперашняя восень для выхаванцаў узорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо» стала багатай на ўзнагароды, насычанай конкурсамі, цікавымі праектамі і мерапрыемствамі.

З узнагародамі ўдзельнікі конкурсу «Твой шанец»: Канстанцін Шыманскі, Вікторыя Жогаль, Вікторыя Трухан, Ксенія Грыцэвіч, Анастасія Душэўская і Мілана Іванова

III адкрыты фестываль-конкурс мастацтваў «Залатая нота», які прайшоў у Мінскім гарадскім Палацы культуры, парадаваў высокімі дасягненнямі. Дыпломам лаўрэата I ступені ўзнагароджаны ансамбль «Кліо», а ў сольным выкананні самыя высокія ўзнагароды конкурсу, дыпломы лаўрэатаў I ступені, заваявалі Вікторыя Жогаль, Вікторыя Трухан і Канстанцін Шыманскі. Дыпломамі лаўрэатаў II ступені ўзнагароджаны Паліна Саладуха і Анастасія Бачко. Дыпламантам I ступені стала Мілана Іванова.

Выхаванцы студыі прынялі ўдзел у XIX міжнародным конкурсе-фестывалі музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы». На свята творчасці прыехалі юныя таленты з Беларусі, Расіі, Казахстана і Латвіі. Фестываль арганізаваны творчым аб'яднаннем «Трыумф» - членам CID UNESCO - і адбыўся пры падтрымцы Парыжскай рускай кансерваторыі ім. Сяргея Рахманінава і Міжнароднай Акадэміі музыкі Алены Абразцовай. Юныя таленты Капыльшчыны вярнуліся з перамогамі! Дыплом лаўрэата і ступені заваявалі Паліна Саладуха і Вікторыя Жогаль. Дыплом лаўрэата ІІ ступені - Вікторыя Трухан, дыплом лаўрэата ІІІ ступені - Анастасія Бочка.

На V Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў» прадэманстравала свой талент у народным вакале Анастасія Бачко. Вынік - дыплом лаўрэата ІІ ступені.

У скарбонцы ўзнагарод і дыпломы з II Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Твой шанец». Атрымаць запаветны вышэйшы бал было няпроста, у кожнай узроставай катэгорыі - нямала ўдзельнікаў, якія з'ехаліся з розных куткоў Беларусі і не толькі. Прафесійнае журы, членамі якога з'яўляліся спявачка Анастасія Ціхановіч і беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, прадзюсар Максім Алейнікаў, па вартасці ацаніла галасы і манеру выканання капылян. У выніку дыплом лаўрэата I ступені ў сольным выкананні заваявалі Вікторыя Жогаль і Вікторыя Трухан. Дыплом лаўрэата ІІ ступені - Паліна Саладуха. Лаўрэатам ІІІ ступені стаў ансамбль узорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо» ў складзе Вікторыі Жогаль, Анастасіі Душэўскай, Міланы Івановай, Вікторыі Трухан, Канстанціна Шыманскага і Ксеніі Грыцэвіч.

Салістка студыі Ірына Драцкая прыняла ўдзел у абласным этапе фестывалю мастацкай творчасці сярод органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС», прысвечанага Году малой радзімы і 20-годдзю МНС.

Ірына прадставіла патрыятычны і эстрадны конкурсныя нумары і ў дзвюх намінацыях заваявала дыпломы лаўрэата і ступені. І зараз прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе фестывалю.

Цікавы, карысны і вельмі пазітыўны вопыт - здымкі ў кліпе. Салісты студыі Вікторыя Жогаль і Вікторыя Трухан працавалі на адной пляцоўцы разам з музыкамі з «NaviBand». Менавіта гэтая папулярная беларуская група прадстаўляла нашу краіну на конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 2017 годзе. Анкета, кастынг, паездка ў сталіцу, здымачная пляцоўка — для дзяўчынак гэта ўпершыню, таму ўсё было вельмі цікава, незвычайна і незабыўна. І, як заўсёды, запалілі ў духу «Кліо». А здымалі кліп да новага сінгла гурта «NaviBand» «Адзін з нас».

Крысціна ЖОГАЛЬ

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы