Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Юныя таленты Капыльшчыны перамаглі ў V Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Залатыя рытмы восені»

10.12.2019

Праводзіцца ён з мэтай падтрымкі і папулярызацыі творчасці таленавітых і маладых выканаўцаў, маральна-эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў.

Акрамя вакалу і харэаграфіі, конкурс, які праходзіў на базе Мінскага гарадскога Палаца культуры, меркаваў і іншыя намінацыі: мажарэткі, цырк, гутарковы жанр, інструментальная музыка, тэатры мод і мадэльныя агенцтвы, фотамадэлі.

Талент і ўзрушаючую энергетыку юных талентаў ацэньвала строгае судзейства. У выніку дадому капыляне вярнуліся з узнагародамі. З дыпломам лаўрэата I ступені ў катэгорыі «Iндывідуальныя мадэлі» ва ўзроставай групе 11-12 гадоў прыехала выхаванка мадэльнага агенцтва K&S Models agency копылянка Анастасія Бачко. Дзяўчынка другі год займаецца ў мадэльным агенцтве і ўжо стала тварам аднаго з лепшых італьянскіх мадэльных агенцтваў у горадзе Вероне, удзельнічала ў Беларускім тыдні моды, у модных паказах у Львове і Пецярбургу, здымках для банэра свайго рэкламнага агенцтва, а таксама прымала ўдзел у здымках фільма «Купала» на Беларусьфільме.

Яркія эмоцыі ад конкурсу прывезлі з сабой і «пачаткоўцы», выхаванцы K&S Models agency, якія выступалі ў катэгорыі «Iндывідуальныя мадэлі». Дыпломам лаўрэата II ступені адзначана самая маленькая ўдзельніца - пяцігадовая Анастасія Каўпак. А вось дыпломамі лаўрэата III ступені ўзнагароджаны Паліна Пратасевіч, Вераніка Насевіч, Паліна Бохан і Ульяна Раман.

Індывідуальныя мадэлі — Анастасія Каўпак, Ульяна Роман, Пратасевіч Паліна, Паліна Бохан і Вераніка Насевiч

- Нягледзячы на тое, што дзяўчынкі навучаюцца ў мадэльным агенцтве толькі другі месяц, яны годна паказалі сябе на вялікай сцэне сталіцы — дзеліцца дырэктар K&S Models agency Крысціна Шчасная. - Яны вельмі здольныя і мэтанакіраваныя, за гэта журы і адзначыла іх на досыць высокім узроўні. Вядома ж, гэта толькі пачатак, усё яшчэ наперадзе. А калі ваш дзіця раскаванае, упэўненае ў сабе і не сарамлівае - запрашаем у наша мадэльнае агенцтва, якое ў кастрычніку адкрылася ў Капылі.

Выдатныя вынікі на конкурсе паказалі і вакалісты. Дыпломам лаўрэата I ступені ў джазавым вакале адзначана Вікторыя Жогаль, якая выканала «Оду джаза». Дарэчы, у народным вакале з песняй «Саўка ды Грышка» лаўрэатам I ступені зноў стала Анастасія Бачко.

На сцэне — Анастасія Бачко

Ацаніла журы конкурсу і талент Вікторыі Трухан, якая з музычнай кампазіцыяй «Беларусь мая сінявокая» стала дыпламантам I ступені ў эстрадным вакале ва ўзроставай катэгорыі 11-12 гадоў.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы