Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне ўшаноўвалі добраахвотнікаў-перапісчыкаў

13.12.2019

Кампанія па перапісе насельніцтва скончылася не так даўно. У тым, што яна прайшла паспяхова, велізарную ролю адыграла граматная арганізацыя працэсу, у якім прымалі ўдзел і добраахвотныя памочнікі. Словы падзякі за іх увагу да жыцця дзяржавы і актыўную жыццёвую пазіцыю прагучалі ад кіраўніцтва раёна.

Сяргей Пілішчык уручае падзяку Але Грыгарэвіч

Ушаноўваючы супрацоўнікаў розных арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык адзначыў:

– Мы разам з вамі прарабілі велізарную працу на карысць нашай дзяржавы. Вам не заўсёды было лёгка, бо праца з людзьмі мяркуе ўзаемадзеянне і паразуменне, якога дасягнуць часам бывала складана. Ваша праца была карпатлівай і складанай, хай не заўседы прыкметнай, і яна адзначана не толькі на раённым, але і на абласным узроўні.

Словы падзякі за падтрымку ў кампаніі па перапісе насельніцтва ў адрас раённай улады, а таксама ўсіх, хто прымаў непасрэдны ўдзел у яе правядзенні, прагучалі ад начальніка аддзела статыстыкі Капыльскага раёна Галіны Чыгір.

У гэты дзень падзяка старшыні райвыканкама за добрасумленнае і своечасовае выкананне задання па правядзенні перапісу насельніцтва 2019 года ў Капыльскім раёне была абвешчана: Валянціне Гуліс, Таццяне Гурло, Людміле Насевіч, Святлане Зуевай, Таццяне Садавік, Аксане Гайдуковай, Вользе Чарвяковай, Наталлі Ждановіч, Анастасіі Давыдзенка, Вользе Максіменi, Іне Ясючэне, Алене Мацюш, Юрыю Ермаліцкаму, Але Грыгарэвіч, Кацярыне Калядэ, Сяргею Пытэлю, Людміле Скляровай, Таццяне Гранiчавай, Святлане Грушэвіч, Ірыне Дзямідчык (з аг. Лясное), Надзеі Баранавай, Валянціне Драбенi, Галіне Ліхадзіеўскай, Жанне Касменка, Вользе Дубовік, Карыне Таранда, Ірыне Дзямідчык (ААТ «Прэснакi»), Ірыне Маткiнай, Ганне Бахте, Галіне Сінюк, Надзеі Апанасчык, Ірыне Леановіч, Яне Калыхан, Наталлі Сафронавай, Алене Кавальчук, Аксане Салановіч, Ірыне Каваленка, Таццяне Петрушэнi, Сняжане Фаміцкай, Марыне Пісарэнка, Наталлі Волага, Вользе Радкевіч.

Дзіяна Ткачэнка

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы