Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пилищик правёў чарговы прыём грамадзян

20.12.2019

На чарговы прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка паступіла пяць зваротаў грамадзян.

Шэраг жыллёвых пытанняў паднялі жыхары дома № 3 па вул. Замкавай у Капылі. Па іх словах, у кватэрах холадна і сыра, тэмпература не даходзіць нават да сацыяльнага стандарта — 18 градусаў. Для вывучэння гэтага пытання створана камісія, якая выязджала на месца. Сяргеем Пілішчыкам дадзена даручэнне да канца гэтага года распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю на рамонт прыдамавой тэрыторыі з вулічным асвятленнем і ўключыць яе ў план добраўпарадкавання горада на наступны год. На 2021 год ЖКГ неабходна запланаваць уцяпленне тарцовых сцен дома.

У ходзе асабістага прыёму жыхарцы Капыля дадзена тлумачэнне, што пакой у інтэрнаце ёй прадастаўлены толькі на перыяд працы ў адной з арганізацый раёна і пастаянная рэгістрацыя ў інтэрнаце не прадугледжана. Заяўніку рэкамендавана звярнуцца з заявай на прадастаўленне жылога памяшкання камерцыйнага карыстання.

Жыхара аг. Ванелевічы хвалюе стан дарог Леніна-Цімкавічы і Васільчыцы-Перавоз-Саўкова. Дарожнай службай будзе праведзена іх абследаванне, і яны, калі знаходзяцца ў нездавальняючым стане, будуць прагрэйдзіраваны.

Дадатковага вывучэння патрабуюць пытанні наконт продажу закінутага будынка мехдвара ў в. Смалічы і выдзялення зямель для фермерскай гаспадаркі побач з гэтай вёскай і в. Талмачава.

Больш дэталёвага разгляду патрабуе і шэраг пытанняў наконт захавання заканадаўства ў сферы працоўных адносін і аказання паслуг.

Сяргей КОЗЕЛ

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы