Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшоў раённы этап адбору Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2020»

20.12.2019

На базе УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» прайшоў другі тур раённага этапу адбору ўдзельніц Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2020».

Удзел у кастынгу прынялі 24 дзяўчыны, прадстаўніцы розных арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Капыльшчыны.

Прэтэндэнтак на званне каралевы прыгажосці ацэньвала журы ў складзе намесніка старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандра Дубіны, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама Ларысы Юхо, галоўнага спецыяліста аддзела вучэбнай, сацыяльнай і выхаваўчай работы, спорту і турызму ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Юліі Бурак, заснавальніка студыі прыгажосці «Гармонія» Алены Рудакоўскай, намесніцы дырэктара па выхаваўчай рабоце Капыльскага дзяржаўнага каледжа Наталлі Кудзелка і майстра па цырульніцкім мастацтве і касметыцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анастасіі Давідовіч.

Вынікі конкурсу былі падведзеныя пасля дэфіле і прадстаўлення дзяўчатамі сваіх «візітовак».

У выніку п'едэстал гонару падзялілі паміж сабой цёзкі - прыгажуні з Капыльскага дзяржаўнага каледжа Ганна Глушэнь і Ганна Асіпюк - у іх другое і першае месца адпаведна.

Не абышлося і без падарункаў: пераможцы дастаўся сертыфікат на прычоску, макіяж і фотасесію ад студыі прыгажосці «Гармонія», а за другое месца ўручылі сертыфікат Капыльскага дзяржаўнага каледжа на атрыманне цырульнiцкiх паслуг.

Аксана Міхайлоўская

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы