Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне праводзіцца акцыя «Экспрэс «Здароўе» у Новы год»

24.12.2019

З 23 па 30 снежня 2019 года Капыльшчына ўключаецца ў правядзенне названай акцыі.

Асноўныя мэты мерапрыемства: прафілактыка неінфекцыйных захворванняў - інфарктаў, інсультаў, цукровага дыябету, бронхалёгачных захворванняў; павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб фактарах, неспрыяльна ўплываючых на здароўе: курэнне, злоўжыванне алкаголем, нерацыянальнае харчаванне і нізкая фізічная актыўнасць; карэкцыя паводзін насельніцтва на карысць выбару здаровага ладу жыцця.

26 снежня 2019 года з 12.00 да 16.00 у краме «Зімовая вішня» Капыльскага райпо спецыялістамі УАЗ «Капыльская ЦРБ» сумесна з ДУ «Капыльскі райЦГЭ» і раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа будуць арганізаваны наступныя мерапрыемствы: правядзенне вымярэння АЦ, узроўню глюкозы ў крыві, навучанне аказанні першай медыцынскай дапамогі, правядзенне прафілактычных гутарак, кансультаванне насельніцтва па пытаннях прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, здаровага ладу жыцця з раздачай інфармацыйна-адукацыйнага матэрыялу і інш.

У перыяд правядзення акцыі ў ДУ «Капыльскі райЦГЭ» і УАЗ «Капыльская ЦРБ» арганізуюцца дні адкрытай інфармацыі і кансультаванне насельніцтва па пытаннях прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, здаровага ладу жыцця (тэл. УАЗ «Капыльская ЦРБ» 51-7-62, ДУ «Капыльскі райЦГЭ» 21-8-34).

Сяргей Басалыга, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Капыльскага раёна

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы