Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

×

Увага

There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: media/k2/galleries/18577

На Капыльшчыне праходзіць інфармацыйная кампанія па выкананню правілаў бяспекі жыццядзейнасці

26.12.2019

На Капыльшчыне праходзіць маштабная інфармацыйная кампанія сярод жыхароў нашага рэгіёна па выкананні правілаў бяспекі жыццядзейнасці.

У час размовы ў МТП КСУП «Дактаровічы»

Сустрэча з насельніцтвам з удзелам старшыні Дактаровіцкага сельвыканкама Міхаіла Валуевiча і дырэктара КСУП «Дактаровічы» Сяргея Шарупіча адбылася ў будынку Дактаровіцкага сельвыканкама і на тэрыторыі машынна-трактарнага парка КСУП «Дактаровічы». У ходзе сур'ёзнай гутаркі начальнік варты ПАВЧ № 1 Мікалай Кір'яцкі распавёў аб асноўных патрабаваннях пажарнай бяспекі як на працы, так і ў побыце, аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, пра падтрыманне ў працаздольным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і карысці іх ўстаноўкі. Ён таксама акцэнтаваў увагу на фактах гібелі людзей на пажарах.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч папярэдзіла аб недапушчальнасці выхаду на тонкі лёд. Таксама члены інфармацыйнай групы нагадалі аб правілах паводзін у навагоднія і калядныя святы, на канкрэтных прыкладах патлумачылі небяспеку піратэхнічных вырабаў, распавялі, дзе іх набываць і як утылізаваць.

У гэты ж дзень члены інфармацыйнай групы наведалі і адзінока пражываючых грамадзян па месцы жыхарства. Пенсіянерка Галіна Іванаўна Місючэнка з аграгарадка Новыя Дактаровічы не чакала гасцей, але вельмі ўзрадавалася. З гаспадыняй правялі прафілактычную размову, падчас якой былі дадзены рэкамендацыі аб правілах бяспекі пры абагрэве памяшканняў.

Інфармацыйныя памяткі і ўлёткі з карыснай інфармацыяй МНС па бяспецы жыццядзейнасці члены інфармацыйнай групы сумесна з прадстаўніком маладзёжнага атрада аховы правапарадку (МААП) Вячаславам Шчасным уручалі мінакам на ажыўленых вуліцах аграгарадка Новыя Дактаровічы і ў цэнтры горада Капыля паблізу крам «Санта» і «Еўраопт ».

Улёткі мінакам ўручаюць Мікалай Кір'яцкі і Вячаслаў Шчасны

- Ваша бяспека - у вашых руках, - гучала з вуснаў выступоўцаў. - Толькі быўшы асцярожнымі, мы зможам пазбегнуць экстрэмальных сітуацый, а выконваючы правілы бяспекі жыццядзейнасці, зможам зрабіць святочныя дні для ўсіх вясёлымі і запамінальнымі. Бяспечнага вам Новага года!

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Галерэя малюнкаў

{gallery}18577{/gallery}

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы