Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскаму «Будаўніку» ўручылі залатыя медалі чэмпіёнаў Мінскай вобласці па футболе

27.12.2019

Урачыстая цырымонія ўручэння залатых медалёў чэмпіёнаў Мінскай вобласці па футболе адбылася ў мінулую суботу.

Галоўныя ўзнагароды чэмпіянату атрымала каманда «Будаўнік».

Дружыну, якая ўпершыню заваявала Кубак цэнтральнага рэгіёну, ўшаноўвалі ў Капыльскім райвыканкаме. Залатыя медалі і Кубак уручалі гульцам і іх прадстаўніку Анатолю Лазоўскаму старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня Федэрацыі футбола Мінскай вобласці Алег Чыкун і яго намеснік Юрый Майстраў. Таксама быў уручаны кубак лепшага гульца – Міхаілу Караткевічу.

Сяргей Пiлiшчык і Алег Чыкун ўручаюць медаль гульцу «Будаўніка» Паўлу Лазоўскі

У віншавальнай прамове Сяргей Пiлiшчык адзначыў, што перамога «Будаўніка» - гэта знакавая падзея для раёна. Паводле яго слоў, было вельмі прыемна чуць аб пераможных гульнях.

– Футбол - гэта гульня мільёнаў. Дзякуючы вашым перамогам, у раёне стане яшчэ больш прыхільнікаў гэтага віду спорту, - сказаў Сяргей Міхайлавіч. - У сілу фінансавых магчымасцяў мы пастараемся палепшыць матэрыяльную базу каманды, каб яна здзіўляла нас новымі дасягненнямі.

Алег Чыкун у сваёй прамове нагадаў, што ў «Будаўніка» ў гэтым годзе залаты дубль - каманда стала яшчэ і ўладальнікам Кубка Мінскай вобласці:

- Калі ідзе вельмі цяжкая барацьба за чэмпіёнства, другое і трэцяе месца - дарагога варта. Але вы выразна даказалі, што з'яўляецеся самымі моцнымі футбалістамі ў вобласці, - адзначыў Алег Вікенцьевіч.

Перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Віктар Васілеўскі, падкрэсліўшы, што дзякуючы такім прыгожым матчам, якія праходзяць з удзелам «Будаўніка», бацькі яшчэ больш змогуць аддаваць сваіх дзяцей у футбольныя секцыі. Гэта вялікі ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

У рамках сустрэчы Віктар Васільевіч, Алег Чыкун разам з начальнікам упраўлення адукацыі, спорту і турызму Ірынай Абас ўручылі падарункі і некаторым ветэранам футболу – былым гульцам зборнай Капыльскага раёна. Удастоіліся прыемных узнагарод Уладзімір Бурак, Міхаіл Ермашэвіч, Аляксандр Семяновіч і Аляксандр Міхайлоўскі.

Пасля афіцыйнай часткі адбылася гутарка гульцоў каманды з кіраўнікамі. У прыватнасці, тэма тычылася паляпшэння футбольнага поля на тэрыторыі Капыльскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, а таксама падачы заяўкі на другую лігу Беларусі. Было абяцана бліжэй да наступнага сезона разабрацца з гэтымі пытаннямі.

Павэль ШЭІН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы