Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У сярэдняй школе № 2 г. Капыля адбыўся дабрачынны ранішнік

30.12.2019

У рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» казачны дабрачынны ранішнік сабраў у актавай зале СШ № 2 г. Капыля дзяцей з асаблівасцямі развіцця, дзяцей-сірот і бацькоў, якія засталіся без апекі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Людміла Вашчыла, намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна і начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Абас.

Яны пажадалі дзецям цудаў, выканання самых запаветных жаданняў, а таксама здароўя, поспеху і цудоўнага настрою.

Сваімі запальнымі песнямі падчас афіцыйнай часткі ранішніка прысутных таксама павіншавалі выхаванцы ўзорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо».

Затым святочны настрой перанёсся ў танцавальную залу. У навагоднюю казку запрасілі дзетак артысты раённага цэнтра культуры. Тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі, чароўных ялінак і герояў прадстаўлення ператварыла хлапчукоў і дзяўчынак у актыўных удзельнікаў вясёлых забавак. Дзеткі гулялі, танцавалі, спявалі і вадзілі карагоды вакол прыбранай елкі.

Чароўная атмасфера прыйшлася па душы ўсім прысутным. Пра гэта казалі асляпляльныя ўсмешкі на тварах дзетак, быў чутны смех: забіяцкі і радасны, а значыць свята атрымаўся. І кожны маленькі госць забраў з сабой не толькі салодкі падарунак, але і навагодні настрой.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы