Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі ўзнагародзілі самых актыўных і крэатыўных рабят раёна

30.12.2019

Напярэдадні Новага года ў па-святочнаму ўпрыгожаным актавай зале СШ № 2 г. Капыля сабраліся лепшыя з лепшых рабят раёна, каб пачуць у свой адрас словы падзякі за дасягнутыя высокія вынікі.

Пераможцы алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў прымалі ў гэты дзень шчырыя віншаванні ад старшыні райвыканкама Сяргея Пiлiшчыка, яго намесніка Аляксандра Дубіны, начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірыны Абас.

Першымі на сцэну за падарункамі і грашовымі прэміямі падымаліся пераможцы абласнога этапу алімпіяды па вучэбных прадметах 2019 года: па інфарматыцы – навучэнка СШ № 2 г.Капыля Паліна Танко, па геаграфіі – гімназісты Кірыл Ванагель, Ягор Аляксандровіч, Міхаіл Шэмеціла і Надзея Гардзей, па беларускай мове і літаратуры — гэтай жа навучальная ўстановы адукацыі Ганна Матусевіч, па хіміі – вучань СШ № 2 г. Капыля Аляксей Мельнікаў. Затым узнагароды атрымлівалі пераможцы абласнога этапу ХХІІ конкурсу работ даследчага характару ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці - навучэнец гімназіі № 1 г. Капыля Максім Кандрацьеў, вучаніца Бучацінскага КПК д/с-СШ Паліна Казак і Мікалай Хартановіч з Цімкавіцкай СШ.

Былі ўзнагароджаны таксама пераможцы абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў: «Энергамарафон-2018» - гімназіст Башар Абас і «Я - даследчык» - Дар'я Цішчанка з СШ № 3 г. Капыля.

Віншаванняў былі ўдастоены і юныя спартсмены: удзельніца рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў і дзяўчат па біятлоне «Кубак Беларускай федэрацыі біятлона» ў складзе зборнай каманды Мінскай вобласці, пераможца спартакіяды ДЮСШ Рэспублікі Беларусь навучэнка СШ № 3 г. Капыля Кацярына Анішчанка і пераможца ў Алімпійскіх днях моладзі Мінскай вобласці па біятлоне, удзельнік і прызёр спартакіяды ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па біятлоне і летнім біятлоне вучаніца СШ № 2 г. Капыля Мілана Драніч.

Выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі - пераможцы конкурсаў - таксама былі ўдастоены ўзнагарод. Гэта Вадзім Тарасевіч, Вадзім Аніфер, Елісей Карнейчык, Мікіта Дзенісевіч, Дар'я Калодзіч, Ксенія Панасік, Лілія Паграбіцкая, Вікторыя Жогаль, Вікторыя Трухан, Анастасія Бачко і Дар'я Калодзіч.

У знак асаблівай павагі і на памяць аб сустрэчы Сяргею Пілішчыку таксама паднеслі навагодні падарунак ад навучэнцаў і педагогаў Капыльшчыны.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы