Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У цэнтры Капыля адбылося шэсце Дзядоў Марозаў. Вялікі фотарэпартаж

03.01.2020

На цэнтральнай плошчы Капыля Дзяды Марозы, Снягуркі і іншыя казачныя персанажы зладзілі флэшмоб.

Выдатна, калі з Новым годам віншуе сам Дзед Мароз! А калі яшчэ не адзін? Тады верагоднасць выканання задуманага ўзрастае ў шмат разоў. Пачуць віншаванні адразу ад некалькіх дзясяткаў Дзядоў Марозаў капыляне і госці горада змаглі падчас урачыстага шэсця. Дзяды Марозы і Снягуркі, казачныя персанажы і чароўныя героі прайшлі па цэнтральнай плошчы нашага горада. Кожная арганізацыя і прадпрыемства раёна падрыхтавалі свае віншаванні ў вершах, песнях і нават з танцамі. Настрой сабраўшыхся гасцей і ўдзельнікаў свята ўздымалі вясёлыя навагоднія мелодыі. Віншаванне з Новым годам прагучала ад старшыні райвыканкама Сяргей Пілішчыка, які пажадаў жыхарам раёна дабра, дабрабыту і дастатку. Гучалі віншаванні не толькі ад зімовых чараўнікоў, але і ад галоўнага Дзеда Мароза і яго памагатых - сняжынак, чые ролі з годнасцю выканалі старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірка, вучаніца СШ № 2 г. Капыля ім. Т. Гартнага Ульяна Дубовік і гімназістка Анастасія Карповіч. Завяршэннем свята стаў традыцыйны навагодні карагод па плошчы горада.

Дзіяна Ткачэнка «СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы