Такі выбар апраўданы: Кірыл - капітан каманды Мінскай вобласці па біятлоне, а таксама сярэбраны прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Усяго ж удзельнікамі ўрачыстага вечара сталі лаўрэаты конкурсаў і прадметных алімпіяд, пераможцы міжнародных спаборніцтваў, стыпендыяты спецыяльных фондаў.
Удзельнікаў балю прывітаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, які нагадаў, што першы рэспубліканскі навагодні баль адбыўся год таму ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты баль – гэта працяг двухбаковага дыялогу з аўстрыйскімі сябрамі, даніна павагі сусветна вядомай нематэрыяльнай культурнай спадчыне сяброўскай краіны, занесенай ў спіс ЮНЕСКА.
– Захапленне, лёгкая нясмеласць і радасць, здаецца, у гэты дзень атрымалася выпрабаваць ўсю гаму пачуццяў, – кажа Кірыл. - Бо свята атрымалася шчырым і сапраўдным. На гэтым казачным балі было вельмі шмат усмешак, смеху і радасці. А пажаданне Прэзідэнта дапамагае ставіць новыя мэты і імкнуцца да іх дасягнення. Маёй напарніцай на Балі была навучэнка са Стаўбцоўшчыны Дыяна Валаховіч. Дапамагла падрыхтавацца і навучыла танцаваць выкладчык Капыльскай ДШМ Аляксандра Вадзімаўна Ермаліцкая.
Дзіяна Ткачэнка
«СП» http://www.kopyl.by



