Адно з такіх мерапрыемстваў адбылося ў Капыльскім РЦК. Калектыў гэтай установы культуры сумесна з творчымі навучэнцамі гарадскіх школ падрыхтаваў для маленькіх гасцей займальнае навагодняе прадстаўленне «Дзед Мароз і ўсё-усё-ўсё».
Казачны настрой стваралі яркія і запамінальныя персанажы. Дзед Мароз і Снягурка, Снежная каралева і Кай, Фея кветак, Бабы Ёжкi, вясёлыя мышкі і жывыя елкі пагрузілі дзятву ў атмасферу чараўніцтва і пераканалі хлопчыкаў і дзяўчынак у тым, што цуды існуюць.
Дадатковым бонусам стаў цэлы шквал станоўчых эмоцый і зарад пазітыву, якія дзятва атрымала ад шматлікіх конкурсаў, песень, скокаў, карагодаў і, вядома ж, падарункаў ад навагодняга чараўніка.
Аксана Міхайлоўская
«СП» http://www.kopyl.by



