Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прадстаўнікі раённай улады сустрэліся з насельніцтвам аграгарадка Семежава

09.01.2020

Тон канструктыўнай і давернай размовы на сустрэчы з насельніцтвам аграгарадка Семежава задалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк.

У зале таксама прысутнічалі дырэктар ААТ «Семежава» Сяргей Цыганкоў, старшыня сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, дэпутат па Семежаўскай выбарчай акрузе, начальнік Капыльскага раёна газазабеспячэння Мікалай Варвашэня, дырэктар КУП «Капыльская ЖКГ» Дзмітрый Дарафей і начальнік Капыльскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Несцярук

На дыялог з уладай прыйшлі грамадзяне з найбольш актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якім цікава ведаць, як развіваецца наш рэгіён, і тыя, хто хоча пачуць ад кіраўніцтва аб вырашэнні хвалюючых і надзённых праблем. У нязмушанай абстаноўцы вяскоўцы задавалі пытанні, якія тычыліся ўстаноўкі банкамата і працы філіяла банка ў іх населеным пункце, ацяплення ў мясцовым доме культуры і вольнага часу. Спектр пытанняў датычыўся і працы КУП «Капыльская ЖКГ»: рамонт дарог і цэнтральнай каналізацыі па адной з вуліц Семежава, вываз смецця і праца міні-палігона, прызначанага для ўтылізацыі бытавых адходаў. Хвалявала вяскоўцаў і адсутнасць сталовай у аграгарадку, ажыццяўленне прыёму аналізаў лабарантам, якія працуюць толькі адзін раз на тыдзень у Семежаўскай участковай бальніцы.

Як паказвае практыка, сустрэчы з насельніцтвам - па-сапраўднаму запатрабаваная форма працы, якая дае добрую магчымасць быць бліжэй да людзей і хутчэй вырашаць праблемы. Большасць пытанняў, якія паступілі ад грамадзян, патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, таму пастаўлены на кантроль у прадстаўнікоў улады.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы