Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З 8 па 12 студзеня АДАІ Капыльскага РАУС праводзіць акцыю «Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць!»

09.01.2020

У мэтах забеспячэння папераджальнага ўздзеяння на адзначаныя і іншыя выклікі і пагрозы бяспекі дзяцей на дарозе, ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму ў перыяд з 8 па 12 студзеня 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Капыльскага РАУС Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!».

Як паведамілі ў АДАІ Капыльскага РАУС, падчас акцыі варты дарог праводзяць шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу ў працоўных калектывах, арганізацыях, аўташколах аб праблеме траўматызму малалетніх пасажыраў, правілах выкарыстання дзіцячых утрымлівальных прылад.

Таксама ў перыяд акцыі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з падраздзяленнямі міліцыі грамадскай бяспекі ва ўзмоцненым рэжыме арганізаваны кантроль па выкананні кіроўцамі бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў. Парушальнікі будуць прыцягнуты да строгіх мер адміністрацыйнага ўздзеяння ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 5 арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 БВ.

Паважаныя кіроўцы! Ад сітуацыі, якая раптам можа паўстаць, на дарозе не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся пра сваіх маленькіх пасажырах загадзя!

Падрыхтаваў Павел Шэін

 «СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы