Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыляне прынялі ўдзел у абласной акцыі «Бацькі-пераможцы, прызёры і іх дзеці»

10.01.2020

На Міншчыне ўпершыню адбылася абласная акцыя «Бацькі-пераможцы, прызёры і іх дзеці». Яна прайшла ў цэнтры экалагічнага турызму «Станькава» Дзяржынскага раёна. Яе ўдзельнікамі сталі дзеці і іх бацькі, у тым ліку і Капыльшчыны. Мерапрыемства з'явілася годным працягам навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

У маляўнічым навагоднім мерапрыемстве прынялі ўдзел 400 чалавек, якія прыехалі з усіх куткоў Мінскай вобласці. Сярод юных жыхароў сталічнага рэгіёна, якія дабіліся перамог у вучэбнай, спартыўнай, творчай і грамадскай дзейнасці, і іх бацькоў, якія вызначыліся на працоўнай ніве, - прадстаўнікі нашага раёна. У скарбонцы мам, тат і дзяцей – узнагароды самых розных узроўняў. Так, у свяце прымалі ўдзел ляснічы Бабаўнянскага лясніцтва Сяргей Мікалаеўскі, чыя бездакорная працоўная дзейнасць адзначана падзякай старшыні Мінаблвыканкама. Вартая бацькі і яго дачка, шасцікласніца з Лясноўскай СШ Мілана - прызёр абласнога і раённага конкурсу работ даследчага характару.

Узнагародай за высокія дасягненні настаўнікі СШ № 2 г. Капыля ім. Т. Гартнага Святланы Сапешка з'яўляецца Падзяку начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама. Не адстае ад мамы і дачка Марыя, якая за 10 гадоў навучання ў паказанай установе адукацыі дасягнула высокіх вынікаў у абласным і раённым конкурсах работ даследчага характару.

Узнагародамі адзначана і працоўная дзейнасць педагога дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна Ірыны Дуброўскай, дачка якой Марыя з'яўляецца пераможцам абласных творчых конкурсаў «Калядная зорка» і «Добры дзень, свет!».

Маюць знакі адрознення камандзір аддзялення ПАСП № 15 в. Слабада-Кучынка Сяргей Драніч і старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння РАУС Ігар Ліпніцкі. Пад стаць бацькам і іх дзеці: Мілана Драніч заняла 1-е месца ў камандным заліку падчас правядзення Алімпійскіх дзён моладзі Мінскай вобласці па біятлоне, а Ілья Ліпніцкі – пераможца камандных спаборніцтваў па футболе.

Ганаровай граматы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама у 2019 годзе былі ўдастоены галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Андрэй Лятчэня і метадыст РЦК Людміла Давідоўская. Іх сыны, нягледзячы на юны ўзрост, таксама могуць ганарыцца сваімі поспехамі. Шасцікласнік СШ № 2 г. Капыля Захар Ярэц – актыўны сябра Беларускай піянерскай арганізацыі, вучань 8 класа гімназіі № 1 г. Капыля ім. Н. В. Рамашка Максім Лятчэня - пераможца Інтэрнэт-алімпіяд па розных прадметах, а пяцікласнік СШ № 2 г.Капыля Ігнат Гаўрык актыўна займаецца ў Капыльскай ДШМ. Дэлегацыю Капыльшчыны ўзначаліла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас.

Віншуючы ўдзельнікаў акцыі з навагоднімі і каляднымі святамі, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч адзначыў: «Мэта сённяшняй акцыі - аб'яднаць навучэнцаў-лідараў і іх бацькоў-перадавікоў у адзіную сям'ю, адзначыць і падтрымаць іх дасягненні, падзякаваць за сумесную працу, дзякуючы якой Міншчына і наша краіна жывуць сёння годна!»

А яшчэ ў гэты цудоўны зімовы дзень адбыўся выбар лепшых Дзеда Мароза і Снягуркі, якія прыехалі з усіх раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна. Прынялі ўдзел у творчым спаборніцтве і капыльскія «чараўнікі». У ролі Дзеда Мароза выступіў настаўнік Каменскага ВПК д/с – СШ Сяргей Новік, а Снягуркай стала метадыст упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Лазоўская. Нікога не пакінулі абыякавымі жарты, гульні, песні, танцы, казачнае прадстаўленне «Навагодняя размарозка», а самае галоўнае – сапраўднае цыркавое шоу.

- Усе мы, і дзеці, і дарослыя, атрымалі неверагодны зарад бадзёрасці, весялосці, - распавядае Марыя Сапешка. - Мы змаглі цёпла пагутарыць адзін з адным, са сваімі аднагодкамі з іншых раёнаў. На такім свяце адчуваеш гонар не толькі за свае дасягненні, але і за высокія вынікі сваіх бацькоў. Не памылюся, калі скажу, што ўсе, хто ўзяў удзел, пажадалі, каб такая акцыя стала добрай традыцыяй Міншчыны.

Дзіяна Ткачэнка

 «СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы