Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Заслужаны калектыў «Дударыкі» пад кіраўніцтвам ураджэнца Капыля Дзмітрыя Ровенскага ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта

13.01.2020

Заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль «Дударыкі» гімназіі № 14 горада Мінска, мастацкім кіраўніком якога з'яўляецца наш таленавіты зямляк Дзмітрый Равенскі, адзначаны спецыяльнай прэміяй за выдатныя дасягненні ў галіне аматарскага мастацтва, паспяховае прадстаўленне Беларусі ў праграмах Міжнароднага фестывалю «Гармонь збірае сяброў», Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і іншых праектаў.

... Ва ўзросце 12 гадоў юны жыхар Капыля Дзіма Равенскі граў больш чым на 10 інструментах: гармоніку, баяне, акардэоне, барабане, бубне, трамбоне, саксафоне, кларнеце, гітары, дудцы, акарыне, жалейцы. А як жа інакш: усе родзічы хлопчыка і па бацьку, і па маці былі музыкамі-аматарамі, гралі на слых, без нот. Разам з бацькам Дзмітрый паспяхова выступаў у мясцовым і вельмі папулярным, тады яшчэ першым, самадзейным ансамблі «Капыльскія дудары». Таленавіты хлопец у Капылі паспяхова скончыў музычную школу па класе баяна і працаваў у мясцовым доме культуры, дзе ўзначальваў эстрадны ансамбль. Затым - рабочы, служба ў войску, музвучылішча, Інстытут культуры і, нарэшце, атрымаў працоўнае месца ў сталічнай гімназіі № 14, дзе і з'явілася ідэя стварыць дзіцячы фальклорны ансамбль, які ў савецкія часы называлі адзіным у краіне калектывам, які грае сапраўдную народную музыку.

«Дударыкі» аб'ехалі з гастролямі больш за сорак краін - ад Партугаліі да Тайваня. Сам жа Дзмітрый Равенскі «Мінчанін года-2010», уладальнік васьмі міжнародных узнагарод, у тым ліку памятнага нагруднага знака «За мужнасць і любоў да Айчыны» Міжнароднага фонду маршала Г. К. Жукава і медаля »За прапаганду народнай культуры ў Еўропе». Адзначаны дыпломам Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь за вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё беларускіх нацыянальных традыцый. Яму таксама прысвоена званне народнага музыканта зямлі рускай, ён часты госць і на капыльскай зямлі. Сёлета «Дударыкі» адзначаюць свой 50-гадовы юбілей. Важна тое, што за час свайго існавання ансамбль не адарваўся ад народных каранёў, а па-ранейшаму захоўвае і пашырае традыцыйную беларускую музычную культуру.

Таццяна БОХАН

Фота Крысціны ЖОГАЛЬ

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы