Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ураджэнцу Капыльшчыны Аляксандру Каваленю прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»

13.01.2020

За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцяў і ідэй міласэрнасці, прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» прысуджана Аляксандру Каваленю, які ў складзе аўтарскага калектыву стварыў фундаментальнае картаграфічнае выданне «Вялікі гістарычны атлас Беларусі».

Гэта першае унікальнае навукова-даведачнае картаграфічнае выданне, якое найбольш поўна адлюстроўвае гістарычнае мінулае беларускай дзяржавы і ўяўляе сабой каласальную сумесную працу беларускіх навукоўцаў і картографаў.

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя - савецкі і беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі-2019».

Нарадзіўся Аляксандр Аляксандравіч 14 сакавіка 1946 года ў Капылі. Яго бацька Аляксандр Емяльянавіч Каваленя, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Чырвонага Сцяга за ўдзел у падполлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быў дырэктарам школы ў Старыцы. Сваёй малой радзімай Аляксандр Аляксандравіч лічыць вёску Садкі, дзе давялося вучыцца ў 1-м класе пачатковай школы. Пасля 5-га класа вучыўся ў Бадзежах, а сканчаў школу ўжо ў Пукава. З Капыльскай зямлёй звязаны ўспаміны дзяцінства.

Аляксандр Аляксандравіч скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Там жа працаваў на кафедры гісторыі КПСС і пазней узначальваў кафедру айчыннай і сусветнай гісторыі. З'яўляўся членам Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па вырашэнні праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Узначальваў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэмай даследавання вучонага з'яўляюцца пытанні антынацысцкага супраціву на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, маладзёжны рух у XX стагоддзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі.

Дзіяна Ткачэнка

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы