Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч правяла прыём грамадзян у Капыльскім раёне

15.01.2020

Свой першы прыём сёлета старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч правяла ў філіяле «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца».

Дэпутату парламента скардзіліся на немагчымасць трапіць да ўрача вузкай спецыяльнасці ў Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы, на працу рэгістратуры гэтай установы. Таксама вяскоўцаў хвалююць праблемы з перападамі напружання лініі электраперадачы і вадаправодам па вул. Школьнай у Вялікай Раёўцы і іншыя.

Людміла Ніжэвіч (справа) падчас прыёму

Аднак былі і паўторныя пытанні. Напрыклад, шматдзетная сям'я з аграгарадка Цімкавічы, якая звярталася раней падчас аднаго з прыёмаў, прасіла вырашыць іх праблему з будаўніцтвам жылля. Дэпутат з гэтым пытаннем прайшла праз многія інстанцыі, аднак на месцы ён канчаткова не вырашаны.

Адзін з заяўнікаў прасіў аказаць садзейнічанне ў паляпшэнні працы сувязі аднаго з мабільных аператараў у в. Якубовічы, дзе знаходзіцца яго дача. Пасля некалькіх зваротаў у вышэйстаячыя структуры праблемы знікалі на пару дзён, аднак потым зноў з'яўляліся.

Людміла Ніжэвіч рашэнне гэтых пытанняў ўзяла на кантроль.

Сяргей Козел

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы