Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык сустрэўся з працоўным калектывам ф-ла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца»

15.01.2020

Незадаволенасць працай жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дарожнай службы, а таксама сферай аховы здароўя, праблемы з транспартным паведамленнем і добраўпарадкаваннем населеных пунктаў — такі стандартны набор пытанняў, з якімі жыхары Капыльшчыны звяртаюцца да прадстаўнікоў улады.

Не стаў выключэннем і парадак дня сустрэчы старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка з працоўным калектывам філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца».

Сяргей Пілішчык гутарыць з удзельнікамі сустрэчы

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў, дырэктар ф-ла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Іван Дамашэвіч і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Вострыкава.

У першую чаргу вяскоўцы звярнуліся да Сяргея Пілішчыка з просьбай дапамагчы вырашыць іх самую набалелую праблему - упарадкаваць працу Капыльскай раённай бальніцы. З-за складанасцяў у атрыманні запаветных талонаў да лекараў ім даводзіцца звяртацца за платнымі паслугамі ў іншыя раёны, што вельмі затратна як па фінансах, так і па часе. Прагучалі нараканні і ў адрас працы асобных спецыялістаў. Таксама было ўзнята пытанне аб немагчымасці патрапіць на прыём да ўрача-гінеколага па прычыне вельмі абмежаванага часу яго працы. Аднак, як высветлілася ў ходзе сустрэчы, гэтая праблема ўжо страціла сваю актуальнасць, так як штат супрацоўнікаў Капыльскай бальніцы нядаўна як раз-такі папоўніўся спецыялістам менавіта гэтага профілю.

Абмеркавалі і яшчэ адну актуальную для жыхароў усяго раёна тэму закрыцця радзільнага аддзялення ў Капыльскай ЦРБ. Сяргей Пілішчык растлумачыў, што з-за немагчымасці ўкамплектаваць спецыялістамі адпаведнай кваліфікацыі гэта аддзяленне, а таксама з-за нізкай нараджальнасці (за 2019 год у раёне нарадзілася ўсяго 159 дзяцей) кіраўніцтва было вымушана прыпыніць яго функцыянаванне.

Не абышлося без нараканняў у адрас працы Капыльскага ЖКГ. Так, стаяўшыя каля мясцовай крамы навідавоку, «тварам» да дарогі, смеццевыя кантэйнеры камунальнікі перасялілі ў больш зацішнае месца - за бібліятэку-клуб, размешчаную ў цэнтры вёскі. Пры гэтым адпаведную пляцоўку канчаткова так і не ўладкавалі, а нядаўна да таго ж ёмістыя кантэйнеры замянілі на невялікія скрыні. З-за таго, што смецце вывозіцца толькі два разы на месяц, на тэрыторыі каля ўстановы культуры часам даводзіцца назіраць карціну зусім некультурную. А летам - наракаюць мясцовыя жыхары- колькасць смецця з-за прыезду дачнікаў значна павялічыцца і тут будзе поўная антысанітарыя.

Падобная скарга паступіла і ад жыхаркі аг. Ванелевічы. Каля яе дома ўсталяваны смеццевыя кантэйнеры, якія таксама спусташаюцца вельмі рэдка. Вось і даводзіцца жанчыне разам з суседзямі перыядычна вымушана выходзіць на суботнікі, інакш смецце раздзімае па ўсёй вуліцы.

Прадстаўнікамі ўлады ўзята на нататку просьба жыхаркі в. Рудня аб ўладкаванні дзіцячай пляцоўкі на месцы пустуючай тэрыторыі былой школы. Як аказалася, пляцоўка ў Руднi ёсць, але з-за таго, што яна знаходзіцца каля праезнай часткі дарогі, бацькі ў мэтах бяспекі не пускаюць туды сваіх дзяцей.

Звярнуліся да старшыні райвыканкама і з просьбай аб дапамозе ў вырашэнні пытання водазабеспячэння запланаваных да будаўніцтва пяці дамоў у вялікай Раеўцы. Яшчэ адна набалелая праблема вёскі - нізкая магутнасць лініі электраперадачы па вул. Школьнай. Устаноўленая некалькі дзесяцігоддзяў таму, яна ўжо не спраўляецца з узрослым энергаспажываннем. Як вынік — пастаянныя нязручнасці і неаднаразовыя факты псавання электраабсталявання. Зварот у Капыльскі РЭС, на першы погляд, даў вынік - быў атрыманы станоўчы адказ, згодна з якім у 2019 годзе планавалася правесці рамонтныя работы з наступнай устаноўкай падстанцыі і падключэннем да іншай лініі. Аднак па факце да гэтага часу практычна нічога не зроблена.

Усе паступіўшыя ў час сустрэчы пытанні ўзяты на заметку і пераадрасаваны для іх далейшага вырашэння ў адпаведныя структуры.

Паабяцаўшы дапамагчы ў вырашэнні праблем, старшыня са свайго боку звярнуўся да прысутных і выказаўся аб тым, што не задавальняе ўладу ў працы сельгаспрадпрыемства. У тым ліку ўвага прысутных была акцэнтаваная на неабходнасці працаваць над павышэннем паказчыкаў вытворчасці, тым самым павялічваць эфектыўнасць працы гаспадаркі.

Пагаварылі і пра тое, што ў дадзены момант, мабыць, больш за ўсё хвалюе калектыў сельгаспрадпрыемства: ф-л «Вялікая Раёўка» можа застацца без інвестара і сысці ў «свабоднае плаванне». І гэта нягледзячы на тое, што прадпрыемства ў апошнія гады працуе са стабільным плюсам і ўсе пастаўленыя перад ім задачы выконвае. Без фінансавых жа уплываў спонсара складана выказаць здагадку, як гаспадарка будзе развівацца. Таму планы на яго развіццё на дадзеным этапе будаваць складана. З запланаваным будаўніцтвам малочнатаварнай фермы пакуль таксама варта пачакаць. Кіраўніцтва раёна спрабуе адстойваць сваю пазіцыю, але пытанне пакуль «вісіць у паветры».

У ТЭМУ. Як патлумачыў у сваім інтэрв'ю для газеты «Слава працы» Сяргей Пілішчык, за тыя амаль паўгода, што ён узначальвае Капыльшчыну, пастаянна праводзяцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам. Гэта добрая магчымасць пазнаёміцца не толькі з жыхарамі горада і раёна, але і па сутнасці з рэгіёнам у цэлым — зразумець, чым ён жыве і якія праблемы стаяць асабліва востра. Ні адно пытанне, зададзенае прадстаўнікам улады падчас такіх мерапрыемстваў, не застаецца без увагі. І калі па якіх-небудзь сур'ёзных прычынах (да прыкладу, з-за адсутнасці фінансавых сродкаў) яго не ўдаецца вырашыць у дзесяцідзённы тэрмін, то просьба ўсё роўна не забываецца і застаецца на кантролі. У любым выпадку, дапамога прыйдзе, і рана ці позна пытанне будзе вырашана.

Аксана Міхайлоўская

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы