Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кірыл Кандыбовіч з Слабадакучынскай СШ - Вучань года Мінскай вобласці-2019

15.01.2020

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці-2019» адбылася ў Слуцкім цэнтры дзіцячай творчасці

Такога звання ўдастоіліся 25 дзяцей з цэнтральнага рэгіёна. Сярод іх - навучэнец Слабадакучынскай сярэдняй школы Кірыл Кандыбовіч.

Фіналістаў абласнога конкурсу вызначылі ў пяці намінацыях, адна з якіх - «Спартыўная дзейнасць», у ёй адзначылі нашага земляка. І выбар гэты невыпадковы. Кірыл з'яўляецца капітанам каманды Мінскай вобласці па біятлоне, сярэбраным прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Адзначым, што яшчэ ў снежні Кірыл прыняў удзел у навагоднім Венскім балі, які адбыўся ў Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці.

Узначальвае шэсце каманды Мінскай вобласці Кірыл Кандыбовіч. «Снежны снайпер», 2019 г.

Трэба сказаць, што ў лік узнагароджаных увайшлі дзеці, якія вызначыліся ў вучобе, творчай, спартыўнай і грамадскай дзейнасці. Гэта пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў, лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, вучнёўскага самакіравання, валанцёры. Узнагароды лепшым вучням Міншчыны ва ўрачыстай абстаноўцы уручала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Апраніч.

Павел Шэін

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы