Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшоў раённы фестываль «Я - даследчык»

16.01.2020

Таленавітых маладых навукоўцаў з ліку навучэнцаў Ι ступені агульнай сярэдняй адукацыі вызначыў раённы фестываль «Я - даследчык».

Сёлета арганізатары замест конкурсу, які прадугледжвае спаборніцкі складнік, правялі фестываль. З задавальненнем творчыя дзеці рабілі свае першыя навуковыя крокі: падзяліліся рознымі ідэямі, паказалі свае дасягненні і ўменні, адчулі радасць прызнання і апладысментаў ад членаў журы і ўдзельнікаў фестывалю.

Аб мадэлі «Цягач» з выкарыстаннем набору Lego распавядае Аляксей Ладыга з Бучацiнскага КПК д/с - СШ

На адкрытую стэндавую абарону было прадстаўлена 38 работ з 20 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Усяго ж у фестывалі прынялі ўдзел 29 навучэнцаў. Заяўленыя даследаваннi былі прадстаўлены ў такіх намінацыях, як «Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка», «Гуманітарныя веды», «Прыродазнаўства (жывая і нежывая прырода)». У сваіх працах дзеці правялі разнапланавыя даследаванні, вывучалі незвычайнае выкарыстанне звычайных рэчаў, самыя розныя прадметы і з'явы: стваралі мадэлі «Цягач» з выкарыстаннем робататэхнічнага набору Lego Education WEDO, прапаноўвалі, як павялічыць хуткасць чытання, вывучалі дзіўны свет магніта і яго чароўныя ўласцівасці, альтэрнатыўныя крыніцы святла, карысць і шкоду пластыкавай упакоўкі, давалі другое жыццё паперы, ратавалі жыццё дрэву, даведваліся ўплыў фаз месяца на рост, развіццё і ўраджайнасць перцаў і інш. Паколькі ў гэтым годзе Беларусь рыхтуецца адсвяткаваць 75-годдзе Вялікай Перамогі, то «чамучкі» надалі ўвагу вывучэнню тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, Анастасія Мяцельская з Гразаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа пад кіраўніцтвам педагога Таццяны Сашко выступіла з працай «Няма ў краіне сям'і такой, дзе людзі былі б не крануты вайной», а вось Паліна Дудзінская з Каменскага КПК дзіцячы сад - сярэдняя школа падрыхтавала працу «Дзяцінства, апаленае вайной» (настаўнік Ірына Тагіл).

Па словах саміх «чамучак», іх настаўнікаў і самых удзячных слухачоў - бацькоў, фестываль прайшоў у цікавай творчай атмасферы. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі велізарнае задавальненне ад удзелу, кожны даследчык адзначаны дыпломам. Наперадзе іх чакае новая, насычаная адкрыццямі, даследаваннямі, добрымі сустрэчамі, нязведанымі таямніцамі жыццё. А лепшыя працы будуць прадстаўлены на абласным фестывалі даследчых работ «Я - даследчык», які пройдзе на базе ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Гонар раёна будуць адстойваць: Мацвей Уласовіч з ДУА «Жыліхоўскі КПК д/с - СШ» з працай «Вінтакрылыя палёт» (настаўнік Ала Мікалаеўна Бабко), Марыя Горленка з ДУА «СШ № 2 г. Капыля ім. Т. Гартнага» - «Маленькія відавочцы вялікай вайны» (настаўнік Святлана Уладзіміраўна Калевіч), гімназіст Міхаіл Копцяеў - «Простая гумка не такая простая» (настаўнік Жанна Львоўна Траяновіч) і навучэнка ДУА «СШ № 2 г. Капыля ім. Т. Гартнага» Насця Грыцэвіч з працай «Уплыў працягласці светлавога дня на афарбоўку лісця лістападных дрэў» (настаўнік Святлана Уладзіміраўна Калевіч). Пажадаем юным даследчыкам ўдачы!

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы