Вынікі вывучэння грамадскай думкі на працягу апошніх гадоў сведчаць пра тое, што тройку самых актуальных пытанняў, якія хвалююць грамадзян краіны, складаюць рост коштаў, даходы і занятасць насельніцтва.
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) растуць. Так, у студзені - кастрычніку 2019 годзе яны склалі 106,6% да ўзроўню студзеня - кастрычніка 2018 году пры прагнозе на 2019 г. - 103,4%.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў асноўную частку займае аплата працы - 64,1%. Дзеючая ў рэспубліцы сістэма аплаты працы і меры, што прымаюцца па яе ўдасканаленні дазваляюць забяспечыць стабільны рост заработнай платы работнікаў розных галін эканомікі. Намінальная налічаная заработная плата ў рэспубліцы ў студзені - лістападзе 2019 г. у параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года павялічылася на 13,6% (прагноз на 2019 г. - на 9,3%) і склала 1073,5 руб. (прагноз - 1046,0 руб.), у тым ліку ў лістападзе - 1113,1 руб.
У разрэзе эканамічнай дзейнасці лідэрамі па памеры заработнай платы застаюцца работнікі IT-сектара, сферы горназдабываючай прамысловасці і вытворчасці хімічных прадуктаў, нафтаперапрацоўкі, металургічнай вытворчасці, фінансавай і страхавой дзейнасці, навукі і навуковага абслугоўвання, органаў дзяржаўнага кіравання, будаўніцтва.
Даведачна па Капыльскім раёне: сярэднямесячная заработная плата па раёне за студзень-верасень 2019 года складае 793,5 руб., або 114,6% да адпаведнага перыяду мінулага года , у тым ліку за верасень - 867,0 руб., або 118,3% да верасня 2018 года.
Стабільная эканамічная сітуацыя ў краіне дазволіла павялічыць і памер мінімальнай заработнай платы, якая з'яўляецца адной з мер сацыяльнай абароны працоўных. Гэта тая сума грашовых сродкаў, ніжэй за якую плаціць недапушчальна, калі работнік працуе на поўную стаўку і выконвае нарматыўны аб'ём работ.
З 1 студзеня 2019 г. мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 330 руб. (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 ад 5 снежня 2018 г.). З 1 студзеня 2020 г. мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 375 руб., што складзе 100,7% мінімальнага спажывецкага бюджэту на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек, які дзейнічае на дату яе ўстанаўлення (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 582 ад 29 жніўня 2019 г.).
Пільная ўвага ў краіне надаецца арганізацыям бюджэтнай сферы, выконваючым найважнейшую сацыяльную ролю (установы аховы здароўя, адукацыі, культуры і мастацтва і г.д.).
У мэтах удасканалення падыходаў да аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 27 ад 18 студзеня 2019 г. «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» (далей - Указ). Указам вызначаны асноўныя падыходы па комплекснай змене сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый (тарыфнай сістэмы, структуры заработнай платы, найменні стымулюючых і кампенсавальных выплат, базы іх вылічэння і памераў і г.д.).
Дзяржава надае пільную ўвагу пытанням выканання заканадаўства аб працы. У студзені - лістападзе 2019 г. было выяўлена 2593 факты (у лістападзе 2019 г. - 225 арганізацый) парушэнні наймальнікамі тэрмінаў выплаты заработнай платы, сум, належных работнікам на дзень звальнення, сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску.
У студзені-лістападзе 2019 г. у нацыянальнай эканоміцы было занята 4330,6 тыс. чалавек. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць занятага насельніцтва нязначна скарацілася (на 7,7 тыс. чалавек, або на 0,2%).
На 1 снежня 2019 г. на ўліку ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне стаiць 10,2 тыс. беспрацоўных (на 28% менш, чым на 1 снежня 2018 г.).
Даведачна па Капыльскім раёне: Колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва ў студзені-снежні 2019 г. склала 11 995 чалавек. За студзень-снежань 2019 года пры садзейнічанні аддзела занятасці працаўладкавана 657 чалавек, з іх 350 беспрацоўных. Узровень беспрацоўя па Капыльскім раёне склаў 0,21% да эканамічна актыўнага насельніцтва і не перавысіў ўстаноўленае заданне на 2019 г. (1,0%). Каэфіцыент напружанасці на рынку працы раёна складае 0,12 беспрацоўнага на 1 вакансію (горад - 0,17 чал., сяло - 0,07 чал.).
Варта адзначыць, што ў апошнія гады ў краіне праведзена значная работа па папулярызацыі і удасканаленні ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці для дзеючых суб'ектаў гаспадарання, а таксама актывізацыі прадпрымальніцкіх ініцыятыў грамадзян.
Даведачна па Капыльскім раёне: Па стане на 1 кастрычніка 2019 года на тэрыторыі раёна прадпрымальніцкую дзейнасць ажыццяўлялі 692 суб'екта малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (545 індывідуальных прадпрымальнікаў і 147 юрыдычных асоб) .
Падрыхтавала Маргарыта Саковіч
«СП» http://www.kopyl.by



