
Ірына Кісляк і Міхаіл Валуевіч выслухоўваюць пытанні настаўнікаў
Ірына Мікалаеўна не толькі распавяла пра сітуацыю ў раёне па тэме дня інфармавання, але і правяла маніторынг праблем. А іх было дастаткова.
У апошні час на сустрэчах з насельніцтвам часта ўзнікае пытанне з медыцынскім абслугоўваннем. Быў ён закрануць і ў Новых Дактаровічах. Справа ў тым, што іх населены пункт аднесены ў зону абслугоўвання Быстрыцкай участковай бальніцы, а вось дабрацца туды вельмі праблематычна. У Капыльскую ЦРБ можна трапіць толькі пасля накіравання ўчастковай. Хвалююць вяскоўцаў і вялікія чэргі на ўльтрагукавое даследаванне ў ЦРБ, праблема з узяццем талонаў у раённай паліклініцы.
Натуральна, былі пытанні, якія тычацца школы. Не аднойчы ўзнімалася праблема аб уладкаванні пешаходнай дарожкі ад установы адукацыі да Новых Дактаровіч, але так яна і не вырашана, а гэта ў першую чаргу бяспека дзяцей. У Дактаровіцкай СШ вучацца хлопцы з Вуглоў, Вужы, Гарнастайлава, а стан дарог паміж гэтымі населенымі пунктамі пакідае жадаць лепшага. З-за ям і выбоін школьны аўтобус часта ламаецца.
Мясцовыя жыхары прасілі змяніць графік працы аддзялення паштовай сувязі, прадугледзець магчымасць зняцця наяўных грошай, аплаты карыстання вадой па сістэме АРІП.
У індывідуальным парадку зададзены пытанне аб выдаленні параслі на грамадзянскім могілках у аг. Скабін.
Тэма добраўпарадкавання была закранута ў дыялогу са старшынёй Дактаровіцкага сельвыканкама Міхаілам Валуевічам, які таксама прыняў удзел у дні інфармавання.
Сяргей Козел
«СП» http://www.kopyl.by



