Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз афіцэраў» заняла 1-е месца па выніках 2019 года

05.02.2020

Капыльская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» заняла 1-е месца па выніках 2019 года і ўзнагароджана пераходзячым чырвоным сцягам «Лепшай раённай арганізацыі Мінскай вобласці».

24 студзеня 2020 г. у актавай зале Мінскага абласнога ваеннага камісарыята адбылося пасяджэнне савета Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў». На пасяджэнні былі падведзены вынікі працы савета і раённых арганізацый з улікам удзелу ў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларускі саюз афіцэраў для краіны патрыётаў гадуе». У спаборніцтве прынялі ўдзел 22 раённыя, адна гарадская і дзве першасныя арганізацыі.

Дзейнасць капылян была адзначана граматай за высокія паказчыкі і актыўную пазіцыю ў грамадска-палітычным жыцці рэгіёну, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, кансалідацыю шэрагаў афіцэрскага складу на захаванне і перадачу службовага і баявога вопыту праходзячым службу ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Капыльскай раённай арганізацыі прапаршчык запасу Аляксандр Пякарскі ўдастоены нагруднага знака «За актыўную працу». Аляксандр Уладзіміравіч разам са старшынёй раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ маёрам запасу Аляксандрам Касінскім адзначаны падзякай рэспубліканскага Савета.

Гэты поспех не выпадковы, а стаў вынікам цеснага супрацоўніцтва з мясцовымі органамі ўлады, адасобленай групай (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў, грамадскімі арганізацыямі, установамі адукацыі і культуры, працоўнымі калектывамі. Асаблівая падзяка рэдакцыі газеты «Слава працы» і галоўнаму рэдактару Марыі Шэінай, якія аказалі інфармацыйную падтрымку ў публікацыі матэрыялаў аб ваенна-патрыятычнай працы раённай арганізацыі і асобных членаў БСА. Па колькасці публікацый у СМІ і на ваенна-інфармацыйным партале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь — Капыльская раённая арганізацыя адна з лепшых.

Зараз ідзе актыўная праца па падрыхтоўцы і святкаванні 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Члены Беларускага саюза афіцэраў прымуць актыўны ўдзел ва ўшанаванні ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, правядзенні ўрокаў мужнасці ва ўстановах адукацыі «Паклонімся вялікім тым гадам», прывядзенні ў парадак мемарыялаў і воінскіх пахаванняў.

Барыс Дзенісюк, сябра грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі саюз журналістаў» і «Беларускі саюз афіцэраў»

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы