Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Моладзь Капыльшчыны прымае ўдзел у абласным мерапрыемстве «МНС. БРСМ. БЯСПЕКА»

06.02.2020

У дзень маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, які адзначаецца сёння, 6 лютага, з мэтай захавання і прымнажэння традыцый маладзёжнага праваахоўнага руху каля 50 удзельнікаў руху МААП Мінскай вобласці прымуць удзел у абласным мерапрыемстве «МНС. БРСМ. БЯСПЕКА». У іх ліку і капыляне.

Для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства будуць арганізаваны экскурсіі па тэрыторыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» (Смалявіцкі раён, ПАВЧ №2), а таксама па спартыўным футбольным комплексе Барысаў-Арэна.

Праграмай мерапрыемства прадугледжана дэманстрацыя магчымасцяў аварыйна-выратавальных службаў на пляцоўцы перад Барысаў-Арэнай. Удзельнікі азнаёмяцца з тэхнічнымі характарыстыкамі, магчымасцямі тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў. Будзе прадэманстравана работа ратавальнікаў у непрыдатным для дыхання асяроддзі, а таксама ўстаноўлена палатка з дымам, у якую можна ўвайсці, папярэдне надзеўшы ізалявальны процігаз. Супрацоўнікі МНС змадэліруюць сітуацыю выратавання людзей з вышынных будынкаў, а таксама прадэманструюць пад'ём па высоўнай аўтаматычнай лесвіцы вышынёй 20 метраў.

Важнай дэталлю мерапрыемства стане правядзенне Адкрытага дыялогу з удзельнікамі і гасцямі мерапрыемства ў канферэнц-зале Барысаў-Арэны. Эксперты дыялогу, а менавіта прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, выратавальных службаў МНС закрануць пытанні бяспекі грамадзян і прапануюць новыя формы і метады ўзаемадзеяння БРСМ і МНС.

Пасля заканчэння мерапрыемства, самым актыўным хлопцам будуць уручаны граматы Мiнскай абласной арганізацыі БРСМ.

Даведачна: Рух Маладзевыхёжных атрадаў аховы правапарадку - сумесны праект БРСМ, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, які аб'яднаў больш за 15 тысяч юнакоў і дзяўчат. Сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і ратавальнікамі яны забяспечваюць грамадскі парадак, займаюцца прафілактычнай працай па бяспецы жыццядзейнасці, удзельнічаюць у забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, задзейнічаны пры правядзенні культурна-забаўляльных, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, арганізатарам якіх выступае Саюз моладзі.

На Капыльшчыне рух МААП аб'ядноўвае 60 юнакоў і дзяўчат у двух атрадах.

Таццяна БОХАН

 «СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы