Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне рэканструявана скотабойная пляцоўка і пабудаваны новы малочнатаварны комплекс

12.02.2020

«Гэта аб'екты ХХІ стагоддзя» - Такую высокую ацэнку даў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык рэканструкцыі скотабойнай пляцоўкі, праведзенай Капыльскім кааппрамам, і новаму малочнатаварнаму комплексу, пабудаванаму ў ААТ «Старыца-Агра».

Будынак скотабойнай пляцоўкі Капыльскага кааппрама

На днях з аб'ектамі знаёміліся кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама арганізацый, якія прымалі ўдзел у гэтым будаўніцтве. Яны пераканаліся ў высокай тэхналагічнасці жывёлагадоўчай фермы, а таксама ў магутнасці і аснашчанасці скотабойнай пляцоўкі, аналагаў якой няма ў сістэме спажывецкай кааперацыі Мінскай вобласці.

Тлумачэнне аб рабоце скотабойнай пляцоўкі дае Тамара Абрамовіч

У цэху - самае сучаснае абсталяванне

– Скотабойная пляцоўка неабходна нашаму раёну і стратэгічна важная для яго – падкрэсліў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. - Увядзенне дадзенай пляцоўкі - добрая магчымасць не толькі пакінуць грошы ў раёне, але і зарабіць сродкі для яго развіцця. Сучаснае абсталяванне цэха, прадукцыйнасць у 25-30 галоў у суткі дазволяць у хуткім часе акупіць выдаткі і цалкам пакрыць патрэбнасць у аказанні паслуг па забою буйной рагатай жывёлы для ўсіх жадаючых - пачынаючы ад насельніцтва і сканчаючы сельгаспрадпрыемствамі Капыльскага і бліжэйшых раёнаў. Стаўкі на новы аб'ект зроблены вялікія.

– Абнавіць старое збудаванне мы вырашылі некалькі гадоў таму, але да рэалізацыі задумы прыступілі толькі гэтым летам – распавядае дырэктар кааппрама Тамара Абрамовіч. - І сёння вы бачыце, што менш чым за паўгода на месцы старой скотабойнай пляцоўкі з'явіўся сучасны будынак. Працы нам абышліся ў паўтара мільёна рублёў. Але па праекце сума была ў два разы вышэй. Будавалі мы за кошт уласных сродкаў, усё абсталяванне набывалі таксама самі, акрамя лініі для забою коштам каля 415 000 рублёў, якую купілі праз ААТ «Прамагралізінг». І калі раней плошча складала 300 м2, то сёння гэтая лічба ў тры разы больш - каля 900 м2. Унутры мы таксама правялі поўную мадэрнізацыю. У новым будынку ёсць санпрапускнік, асобныя пакоі для мыцця спецадзення і прыёму ежы, вентыляцыйная камера, кампрэсарная, вузлы ўводу вады і электраасвятлення, памяшканне для прадубойнага ўтрымання жывёлы, асобныя клеткі для ўтрымання свіней і буйной рагатай жывёлы, ізалятар, каранцінная. Генеральным падрадчыкам па будаўніцтве выступіла ААТ «ПМК-11 г. Капыль».

– Усе памяшканні спраектаваны па апошнім слове тэхнікі і ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі ветэрынарна-санітарных правіл, - канкрэтызаваў старшыня праўлення райпо Віктар Смусёнак.

Прыемным падарункам ад аграрнага саюза для калектыву цэха, працу якога ўзначаліць Святлана Чараховіч, стала мікрахвалевая печ.

***

У гэты ж дзень Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч разам з кіраўнікамі прадпрыемстваў раёна наведалі аграгарадок Старыцу, дзе скончана ўзвядзенне будынка малочнатаварнага комплексу на 600 галоў, сучасныя тэхналогіі якога забяспечаць высокую прадуктыўнасць, якасць малака і захаванасць пагалоўя.

На новым малочнатаварным комплексе у ААТ «Старыца-Агра»

- А я ўпэўнены, што гэты комплекс стане ўзорам таго, як неабходна працаваць у сельскай гаспадарцы ў новых умовах, - адзначыў Сяргей Пілішчык. - Гэта дасць магчымасць вырабляць малочную прадукцыю больш высокай якасці і падысці да аднаго з лепшых вынікаў па надоях у раёне.

Сяргей Пілішчык, Таццяна Давідовіч, Уладзімір Рудакоўскі і Віталь Ракевіч падчас агляду комплексу

- Комплекс абсталяваны пад беспрывязнае ўтрыманне жывёлы, - каментуе дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі. - Даільна-малочны блок абсталяваны высокатэхналагічным абсталяваннем з хуткім выхадам і аўтаматычнай сістэмай кантролю якасці, якая дазваляе вызначаць ў патоку колькасць і якасць малака. Праграма сістэмы кіравання даільнай залай дае магчымасць весці ўлік надояў па кожная жывёліне. Укараненне прагрэсіўных тэхналагічных рашэнняў дазволіць павялічыць гадавую вытворчасць малака, павысіць яго таварнасць, скараціць расход кармоў і працавыдаткі. На комплексе ўсталявана даільная зала тыпу «Паралель» 2*20, створаны выгульныя пляцоўкі, вентыляцыя, ўсталявана сістэма водапаення, механізаваная раздача кармоў, пабудаваны новыя сянажнай траншэі, уладкаваны бытавыя памяшканні для персаналу. Будаўнічыя работы мы вялі як за ўласныя сродкі, так і з прыцягненнем ільготнага крэдытавання, якое паступіла праз ЦБП № 528 у г. Капылі ААТ «Белаграпрамбанк» (начальнік цэнтра Таццяна Давідовіч). Агульны кошт склаў каля 4 300 000 рублёў. Усе работы былі праведзены за 2019-ы і пачатак 2020 года.

Падарунак ад аграрнага саюза - мікрахвалевая печ - уручаны загадчыку МТК Руслану Катлярову.

На будаўнічых працах як у кааппраме, так і ААТ «Старыца-Агра» былі задзейнічаны спецыялісты Капыльскага РСУ, філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ № 124», ТАА «Капыльскі энергасэрвіс» і Капыльскага раёна электрычных сетак.

На комплексе устаноўлена найноўшае халадзільнае абсталяванне

Дыяна ТКАЧЭНКА

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы